Рачкавіцкі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Слуцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ра́чкавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слуцкага раёну Менскае вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Новыя Рачкавічы.
Remove ads
Гісторыя
Утвораны 20 жніўня 1924 году як Малышэвіцкі сельсавет у складзе Чырвонаслабодзкага раёну Слуцкай акругі БССР з цэнтрам у вёсцы Малышэвічы, з 9 чэрвеня 1927 году ў складзе Бабруйскай акругі. Пасьля скасаваньня акруговай сыстэмы 26 ліпеня 1930 году ў Чырвонаслабодзкім раёне БССР. З 1935 году ў Чырвонаслабодзкім раёне Слуцкай акругі. Пасьля ўвядзеньня абласнога падзелу 20 лютага 1938 году ў Чырвонаслабодзкім раёне Менскай вобласьці.
З 20 верасьня 1944 году ў складзе Бабруйскай вобласьці, з 8 студзеня 1954 году ў Менскай вобласьці. 16 ліпеня 1954 году да сельсавету далучана тэрыторыя скасаванага Бялевіцкага сельсавету[1].
Пасьля скасаваньня Чырвонаслабодзкага раёну 8 жніўня 1959 году Малышэвіцкі сельсавет далучаны да Слуцкага раёну[2].
1 сьнежня 1959 году да сельсавету далучана тэрыторыя скасаванага Танежыцкага сельсавету, цэнтар сельсавету перанесены з вёскі Малышэвічы ў пасёлак сьпіртзаводу Рачкавічы, сельсавет перайменаваны ў Рачкавіцкі[3].
Remove ads
Насельніцтва
Паводле перапісу 2009 году насельніцтва сельсавету складаела 2058 чалавек[4], зь іх 96,6% — беларусы[5].
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads