Раіса Казлова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Раіса Міхайлаўна Казлова (нар. 17 верасьня 1937, вёска Радзін Хвойніцкага раёну Гомельскай вобласьці) — беларуская мовазнаўца, славістка. Доктар філялягічных навук (1991), прафэсар (1994).
Remove ads
Біяграфія
У 1960 годзе скончыла Гомельскі пэдагагічны інстытут (спэцыяльнасьць «Расейская і беларуская мовы і літаратура»).
Працуе ў Гомельскім дзяржаўным унівэрсытэце імя Францішка Скарыны (з 1969 году[1], факультэт замежных моваў, катэдра тэорыі і практыкі ангельскай мовы).
Навуковая дзейнасьць
Дасьледуе этымалягізацыю беларускай і славянскай лексыкі, анамастыку, пытаньні рэканструкцыі праславянскага лексічнага фонду.
Аўтарка працаў «Усходнеславянская лінгвістычная тэрміналогія» (1988, у суаўтарстве), «Праславянская мова. Лесіка» (1994), «Структура праславянскага слова: (Праславянскае слова ў генетычным гняздзе)» (1997), «Беларуская і славянская гідранімія. Праславянскі фонд» (т. 1—3., 2000—2003) ды іншых.
Remove ads
Ліцьвіны і люцічы
На аснове багатага анамастычнага матэрыялу з розных славянскіх краінаў, у тым ліку зь Беларусі, давяла, што назва Літва ўтварылася ад славянскай асновы *l’ut-, што дазволіла адзначыць: «правамерна аднесьці этнонім Літва да першапачатковага Лютва… Думаецца, што Літва — гэта славяне заходніх ускраінаў Славіі (люцічы, люты, юты, одрычы і іншыя плямёны)». Такім парадкам, мова старажытных ліцьвінаў — гэта сплаў мовы ўсходнеславянскага насельніцтва і моваў славянаў заходнеславянскіх ускраінаў[2][3].
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads