Робэртсан Дэйвіс
канадзкі літаратар From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Робэртсан Дэ́йвіс (28 жніўня 1913 — 2 сьнежня 1994) — канадзкі драматург, сцэнарыст, крытык і журналіст. Лічыцца адным з найпапулярнейшых аўтараў у Канадзе.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Робэртсан Дэйвіс нарадзіўся ў невялікім мястэчку Тэмсвіл. Ягоны бацька валодаў мясцовай газэтай. Абодва бацькі вельмі любілі чытаць, гэтую звычку ў іх пераняў малы Робэртсан. Вучыўся будучы пісьменьнік у прыватнай школе-пансыёне для хлапчукоў Upper Canada College, потым — ва ўнівэрсытэце Кінгстану і ў Баліёльскім каледжы Оксфарду (Ангельшчына).
У 1939 годзе зьявілася першая публікацыя — «Shakespeare’s Boy Actors».
Па вяртаньні ў Канаду ў 1940 годзе ён становіцца літаратурным рэдактарам часопісу «Saturday Night» ды выдаўцом газэты «The Peterborough Examiner» (Пітэрбаро).
У 1951 годзе выходзіць першы буйны раман — «Tempest-Tost». З 1960 па 1981 гады ён выкладаў у Трыніці каледжы ўнівэрсытэту Таронта, ад 1963 году — рэктар Мэсі каледжу.
Найвялікшую вядомасьць Робэртсан Дэйвіс атрымаў пасьля выхаду філязофска-магічнае «Дэптфардзкае трылёгіі» (раманы «Пяты пэрсанаж», 1970; «Мантыкора», 1972; «Сьвет цудаў», 1975).
У 1980-х піша яшчэ адную трылёгію — «Корніскую трылёгію» (раманы «Мяцежныя анёлы» (The Rebel Angels), 1970; «Што ў костках закладзена» (What’s Bred in the Bone), 1985; «Ліра Арфэя» (The Lyre of Orpheus), 1989). Першы зь іх, разам з «Дэптфардзкае трылёгіяй», быў уключаны ў знакаміты літаратурны «Заходні канон» крытыка Гаральда Блума. Два апошнія раманы Дэйвіса — «Murther and Walking Spirits» (1991, гісторыя, якую распавёў прывід забітага чалавека) ды «The Cunning Man» (1994) — таксама мелі посьпех, але скончыць сваю чацьвертую трылёгію пісьменьнік не пасьпеў.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads