Робэрт Лерой Джонсан

From Wikipedia, the free encyclopedia

Робэрт Лерой Джонсан
Remove ads

Робэрт Лерой Джонсан (па-ангельску: Robert Leroy Johnson; 8 траўня 1911, Гэйзэлгёрст, Місысыпі — 16 жніўня 1938, Грынвуд) — амэрыканскі музыка і аўтар песень, адзін з самых выбітных блюзмэнаў XX стагодзьдзя.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Пасьля знаёмства ў 1930 годзе з блюзмэнамі Сонам Хаўзам і Вілі Браўнам, Робэрт спрабуе навучыцца граць на гітары ў стылі блюз, каб выступаць разам з таварышамі. Але гэтая навука давалася яму цяжка. На нейкі час ён кідае сяброў і зьнікае. У 1931 годзе ён зьяўляецца ізноў, выдатна валодаючы гітарай.

Тады зьявіўся знакаміты міт. Ашалелыя ад посьпехаў сябра, Брашн і Хаўз спыталі: «Як так? Дзе ты навучыўся гэтаму?»

Джонсан распавядаў байку пра тое, што існуе магічнае скрыжаваньне, дзе ён падпісаў дамову з д’яблам — прадаў душу за ўменьне граць блюз.

У самых вядомых сваіх песьнях («Me and the Devil Blues», «Hellhound on My Trail», «Crossroad Blues») ён пра гэта згадвае. Ён напісаў толькі 29 песень. Правёўшы тры сэсіі гуказапісу, ён гіне, згодна афіцыйнай вэрсіі, ад раўнівага мужа сваёй каханкі.

Яго песьні выконваюць шматлікія выканаўцы: Эрык Клэптан, Led Zeppelin, Рай Кудэр, The Rolling Stones, The Doors, Боб Дылан, Grateful Dead, John Mayall, Пітэр Грын, Luther Allison, Red Hot Chili Peppers, The White Stripes, Паці Сьміт і іншыя.

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads