Родны край (1919)
беларуская грамадзка-палітычная і літаратурная газэта (1919, Гародня) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Родны край» (22 чэрвеня — 10 ліпеня 1919, Гародня) — беларуская грамадзка-палітычная і літаратурная газэта.
Remove ads
Гісторыя
Выдавалася ў Гародні беларускімі эсэрамі. Апісвала самаўпраўства польскіх уладаў. Паведамляла пра культурнае жыцьцё на Гарадзеншчыне. Выдадзена 6 нумароў. пасьля чаго выданьне забаранілі польскія ўлады, а рэдактара Тамаша Грыба арыштавалі[1]. 20 ліпеня 1919 за ўдзел у выданьні газэты была арыштаваная і Паўліна Мядзёлка[2].
Тэматыка
Адлюстроўвала палітычную лінію партыі беларускіх эсэраў, пазыцыі радыкальна настроеных беларускай інтэлігенцыі і сялян у пачатку акупацыі Гарадзеншчыны польскімі войскамі. Пісала пра факты самаўпраўства польскіх улад, заклікала да аб’яднаньня ўсе апазыцыйна настроеныя да заваёўнікаў сілы. Зьмяшчала інфармацыю пра культурна-асьветнае жыцьцё на Гарадзеншчыне. Надрукавала публіцыстычныя выступленьні па бягучым палітычным моманце Тамаша Грыба (пад крыптанімам «А. Н-ка» – Антон Небарака), артыкул пра Люблінскую ўнію 1569 г. (пад псэўданімам Беларус), карэспандэнцыі аб прасьледаваньні беларускай школы й барацьбе за яе існаваньне Паўліны Мядзёлкі (пад крыптанімам «П-нка» – Паўлінка). Вершы В. Нядзельскай і П. Цёмнага ў алегарычнай форме адлюстроўвалі настроі інтэлігенцыі, заклікалі да супраціўленьня акупацыйным уладам.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads