Розмары Клуні

амэрыканская акторка і сьпявачка From Wikipedia, the free encyclopedia

Розмары Клуні
Remove ads

Розмары Клуні (па-ангельску: Rosemary Clooney, 23 траўня 1928 — 29 чэрвеня 2002) — амэрыканская эстрадная сьпявачка і акторка сярэдзіны ХХ стагодзьдзя. Цётка актора Джорджа Клуні.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Біяграфія

Кар’еру сьпявачкі пачала ў 1940-я гады, выступала ў дуэце з сваёй роднай сястрой Бэці. У першай палове 1950-х гадоў Розмары стала адной з найпапулярнейшых сьпявачак ЗША. Ейныя песьні «Come On-a My House» (1951), «Half As Much» (1952), «Hey There» (1953) і «This Ole House» (1954) займалі першыя радкі ў амэрыканскіх топ-сьпісах найбольш пасьпяховых музычных твораў у рэйтынгу Billboard Hot 100.

У 1953 годзе Розмары ўзяла шлюб з ўладальнікам ўзнагароды «Оскар» кінаакторам Хасэ Фэрэрам. У гэтым шлюбе нарадзіліся сыны Мігель і Рафаэль, якія таксама, як і бацька, сталі кінаакторамі. З надыходам эпохі рок-н-ролу папулярнасьць сьпявачкі пачала зьмяншацца. У яе пачаліся праблемы з псыхікай, асабліва пасьля таго, як Клуні стала сьведкам забойства Робэрта Кенэдзі. Сытуацыя з псыхічным станам ускладнялася тым, што Розмары Клуні ўжывала наркотыкі.

Памерла 29 чэрвеня 2002 года ад раку лёгкіх.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads