Ромакс
хімічная фабрыка Беларусі, заснаваная ў 1998 годзе ў Ліпнішках From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Ромакс» — хімічная фабрыка Беларусі, заснаваная ў 1998 годзе ў Ліпнішках (Іўеўскі раён) Віктарам Рамуком.
На 2022 год выпускала побытавыя хімічныя сродкі і касмэтыку, парфумэрыю і папяровыя вырабы, гаспадарчыя тавары і тавары для дзяцей. Пры гэтым, тавары выраблялі пад уласнымі таварнымі знакамі і на заказ пад староньнімі таварнымі знакамі. Плошча таварнага складу перавышала 1,7 гектара. Служба дастаўкі па Беларусі налічвала каля 80 грузавых мікрааўтобусаў і звыш 150 малатанажных самаходаў. Грузаперавозкі з краінаў Заходняй і Ўсходняй Эўропы ў Беларусь ажыцьцяўлялі на ўласным аўтапарку з больш як 100 цяжкавікоў грузападымальнасьцю ад 1,7 да 24 тонаў. Уласная гандлёвая сетка налічвала звыш 600 зьніжкавых крамаў у 150 гарадах Беларусі, у якіх працавала звыш 4000 прадаўцоў[5]. За 2021 год фабрыка «Ромакс» выпусьціла звыш 300 відаў тавараў агульнай вагой звыш 20 000 тонаў[6]. Звыш 550 крамаў прыпадала на гандлёвую сетку «Востраў чысьціні і смаку» дачыннага УП «ЗахадХімГандаль», якая была адной з найбольшых сетак касмэтыкі і парфумэрыі ў Беларусі[7]. Абноўлены на 95 % у 2017 годзе аўтапарк улучаў цяжкавікі з тэнтавымі паўпрычэпамі грузападымальнасьцю 22 тоны пры абсягу грузавой прасторы 90 кубамэтраў, а таксама 75 фургонаў грузападымальнасьцю 6 (40 кубамэтраў), 4 (34 кум.м), 3,5 (34 куб.м) і 1,7 тоны (18 куб.м)[8]. Сетка «Востраў здароўя» налічвала 55 аптэк ва ўсіх абласных цэнтрах і іншых буйных гарадах[9].
Remove ads
Вырабы
На 2022 год фабрыка «Ромакс» вырабляла:
- побытавыя хімічныя сродкі — мыйныя і чысьцячыя сродкі для ванны, дома і кухні, асьвяжальнікі і нэўтралізатары, гаспадарчае мыла і пральныя сродкі;
- касмэтыку — бальзамы, маскі і шампуні для валасоў, мыла, гелі для душа і пену для ванны;
- тавары для дзяцей — падгузкі, вільготныя сурвэткі, пляшкі для кармленьня, гелі, мыла, шампуні і чысьцячыя сродкі;
- гаспадарчыя тавары — побытавыя губкі, пакеты для сьмецьця і сурвэткі;
- папяровыя вырабы — туалетную паперу, кухонныя ручнікі, сурвэткі і хусткі, ватныя дыскі і палачкі[10].
Remove ads
Мінуўшчына
У 1998 годзе[5] Віктар Рамук заснаваў у Ліпнішках (Іўеўскі раён) фабрыку «Ромакс», якую ў 2005 годзе пераўтварыў у таварыства з абмежаванай адказнасьцю[4]. У 2006 годзе ўзьвялі таварню для гуртовага збыту і ўвозу побытава-гаспадарчых тавараў[11]. 18 лютага 2014 году фабрыка «Ромакс» атрымала ўлік за № 590190426 у Іўеўскім раённым выканаўчым камітэце[1]. У траўні 2014 году фабрыка пачала ўласную вытворчасьць побытавых хімічных сродкаў і касмэтыкі, парфумэрыі і папяровых вырабаў, гаспадарчых тавараў і тавараў для дзяцей[12].
У студзені 2016 году Міністэрства гандлю Беларусі ўлучыла гандлёвую сетку «Востраў чысьціні» ў 5-ку найбольшых сетак крамаў спажывецкіх тавараў Беларусі, сярод якіх тая заняла 3-е месца[13]. 15 лістапада 2019 году сетка крамаў «Востраў чысьціні» зьмяніла назву на «Востраў чысьціні і смаку», бо пашырыла прапанову за кошт харчаваньня і сьпіртовых напояў. На той час налічвалася звыш 550 крамаў «Востраў чысьціні і смаку», дзе працавала 5200 чалавек. Холдынг «Ромакс» належаў сям’і Віктара Рамука[14].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads