Ліпнішкі
вёска ў Ліпнішкаўскім сельсавеце Іўеўскага раёну Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лі́пнішкі[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Аліце. Цэнтар сельсавету Іўеўскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 1461 чалавек. Знаходзяцца за 14 км на паўднёвы захад ад Іўя; на аўтамабільнай дарозе Горадня — Ліда — Іўе.
Ліпнішкі — даўняе магдэбурскае мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны).
Remove ads
Назва
Тапонім Ліпнішкі ўтварыўся ад сугучнага прозьвішча (Ліпніцкі), у аснове якога слова «ліпа»[2].
Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[3], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[4]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная «лінія Сафарэвіча» (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[5].
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Упершыню Ліпнішкі ўпамінаюцца ў XV ст. як ўладаньне вялікіх князёў. У 1528 годзе вялікі князь Жыгімонт Стары перадаў паселішча Альбэрту Гаштольду за зьняцьце маскоўскай аблогі з Полацку і складаньне міру з татарамі.

У XVI ст. Ліпнішкі атрымалі статус мястэчка і ўвайшлі ў склад Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва. З XVII ст. маёнтак знаходзіўся ў валоданьні Пацаў. Адначасна з Геранёнамі (1670 год) Ліпнішкі перадалі на разьмяшчэньне артылерыі. Пазьней мястэчка перайшло да Сапегаў, Бяганскіх.
6 чэрвеня 1633 году кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза надаў Ліпнішкам Магдэбурскае права і герб: «у чырвоным полі вершнік зь дзідай у руцэ»[6].
У 1792 годзе кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі пацьвердзіў Ліпнішкам мескія правы, у гэты час тут пачала працаваць цагельня.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Ліпнішкі апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Ашмянскім павеце. Расейская імпэратрыца Кацярына II падаравала магдэбурскае мястэчка А. Безбародку, які прадаў іх у 1812 годзе маршалку слонімскаму В. Пуслоўскаму, а ягоныя сыны — Вольскім у 1849 годзе.
У 1856 годзе расейскі Сэнат адхіліў прашэньне жыхароў Ліпнішак аб зацьвярджэньні іх у мяшчанскім званьні, на што местачкоўцы адмовіліся выконваць паншчыну. Арганізатараў выступленьня кінулі ў вязьніцу. У 1861 і 1862 гадох адбыліся сялянскія хваляваньні, жорстка здушаныя расейскімі карнымі войскамі[7].
У 1860-я гады, дзякуючы сваёй мураванай забудове, Ліпнішкі рэзка адрозьніваліся ад іншых мястэчак Віленшчыны. У гэты час тут было 105 будынкаў. На 1886 год у Ліпнішках штогод праводзілася 5 кірмашоў, існавала 12 крамаў, вадзяны млын і бровар. У 1894 годзе ў мястэчку пад таемнай партыйнай мянушкай «Віктар» хаваўся ад расейскіх уладаў дзяяч правага крыла ППС Юзэф Пілсудзкі. Менавіта Ліпнішкі ў мэтах кансьпірацыі абрала ППС для выпуску сваёй газэты.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Ліпнішкі занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Ліпнішкі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[8]. 17 красавіка 1919 году ў мястэчку адбылася сутычка паміж польскім 7-ы Палком люблінскіх уланаў пад камандаю маёра Януша Глухоўскага і аддзеламі Чырвонай Арміі, якія адыходзілі зь Ліды па паразе ў бітве. Польская кавалерыя адсекла дарогу бальшавікам і прымусіла іх здацца. Палякі здабылі значную колькасьць зброі і ўзялі ў палон жаўнераў[9]. У 1920 годзе Ліпнішкі апынуліся ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у Лідзкім павеце Наваградзкага ваяводзтва міжваеннай Польскай Рэспублікі.
У 1939 годзе Ліпнішкі ўвайшлі ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году сталі цэнтрам сельсавету Іўеўскага раёну Баранавіцкай вобласьці. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1972 год тут было 260 двароў, на 1999 год — 596. У 2000-я гады Ліпнішкі атрымалі афіцыйны статус «аграгарадку».
- Мястэчка на старых здымках
- Касьцёл з боку Рынку
- Касьцёл
- Вуліца Садовая
- Гандлёвыя рады на Рынку
- Капліца на Рынку
- Рынак
- Сядзіба Вольскіх
- Вуліца Лідзкая
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
Інфраструктура
У Ліпнішках працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, лякарня, дом культуры, бібліятэка.
Забудова
Вуліцы і пляцы
З урбананімічнай спадчыны Ліпнішкаў да нашага часу гістарычныя назвы захавалі вуліцы Віленская, Зарэчная, Зялёны Луг, Івейская, Лідзкая, Млынавая і Садовая. Гістарычны Рынак цяпер ня мае афіцыйнай назвы.
Турыстычная інфармацыя
Славутасьці
- Забудова гістарычная (канец XIX — пачатак XX ст.; фрагмэнты)
- Капліца (XIX ст.)
- Касьцёл Сьвятога Казімера (1910)
- Могілкі: каталіцкія, капліца (XIX ст.); юдэйскія
- Сядзібна-паркавы комплекс Вольскіх (XIX ст.)
Страчаная спадчына
- Гандлёвыя рады
- Сынагога
- Сядзіба
Галерэя
- Краявіды Ліпнішак
- Капліца на гістарычным Рынку
- Інтэр’ер касьцёла
- Арган
- Брама на могілках
- Могілкавая капліца
- Сядзіба Вольскіх, афіцына
- Сядзіба Вольскіх, флігель
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads