Роналд Рэйган

From Wikipedia, the free encyclopedia

Роналд Рэйган
Remove ads

Роналд Ўілсан Рэйган (1911—2004) — 40-ы прэзыдэнт ЗША, 33-ці губэрнатар Каліфорніі (ад 1967 да 1975).

Хуткія факты 40-ы Прэзыдэнт ЗША, Папярэднік ...
Remove ads

Біяграфія

Роналд Рэйган нарадзіўся 6 лютага 1911 году ў штаце Іліной, ЗША. Скончыў каледж Eureka, атрымаў ступень бакаляўра мастацтваў. Ад 1937 году да 1945 году служыў у ваенна-паветраных сілах Арміі ЗША. Выйшаў у адстаўку ў чыне капітана. Потым працаваў дыктарам на радыё, акторам у Галівудзе. Зьняўся ў больш як 40 мастацкіх фільмах, таксама агучваў фільмы. Балятаваўся на прэзыдэнцкіх выбарах у 1980 годзе ад рэспубліканскай партыі. Перамог папярэдняга прэзыдэнта ЗША Джымі Картэра. Уступіў на пасаду 20 студзеня 1981 году. Праявіў сябе з аднаго боку кансэрватыўным палітыкам, з другога блёку, праводзіў шэраг рэформаў для падрымкі эканомікі ЗША. У вонкавай палітыцы выступаў антыкамуністам. Віцэ-прэзыдэнтам ЗША падчас прэзыдэнцтва Рэйгана быў Джордж Гэрбэрт Ўокер Буш. У 1994 годзе выявіў, што мае хваробу Альцгаймэра.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads