Ронда (горад)
места ў Малазе (Андалюсія, Гішпанія) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ронда (па-гішпанску: Ronda) — горад на поўдні Гішпаніі, які месьціца ў правінцыі Маляга аўтаномнай супольнасьці Андалюзія. Насельніцтва на 2010 год — 36 909 чалавек. Горад падзелены глыбокім (120 м) раўчаком, утвораным ракою Гвадалявін. Тры масты аб’ядноўваюць абедзьве часткі гораду: старажытнарымскі (пабудаваны больш як 2000 гадоў таму), маўрыйскі (Puente Arabe) і Новы мост (канец XVIII стагодзьдзя).
Незвычайная прыгажосьць Ронды натхняла шэраг пісьменьнікаў ды мастакоў, як то: Вашынгтона Ірвінга, Праспэра Мэрымэ, Гюстава Дарэ, Эрнэста Гэмінгўэя.
Remove ads
Гісторыя
У час панаваньня Картагену мясцовае насельніцтва гэтага краю на працягу трох стагодзьдзяў забясьпечвала прадуктамі харчаваньне картагенскіх войскаў у іхных войнах супраць грэкаў і рымлянаў. У 197 годзе рымляне на заваяваным Ібэрыйскім паўвостраве сфармавалі адміністрацыйна-палітычную сыстэму. Пасьля ўварваньня свэваў, вандалаў, аланаў, а пазьней вэстготаў Арунда, як тад называлі Ронда, была цалкам разрабавана й разбурана.
У 711 годзе маўры пачалі захоп Ібэрыйскага паўвострава. Сын аднаго з маўрытанскіх ваеначальнікаў Мусы Абн аль-Азіза заваёўвае Ронда й замак Ляўрэль у 713 годзе. Адразу пасьля гэтага ім быў аддадзены загад пабудаваць на руінах новы горад.
Пачынаючы з буйных перамогаў хрысьціян Рэканкіста зацьвярджаецца на андалюзійскай зямлі. Аднак, Ронда была адваяваная кастыльскімі каралямі толькі ў 1485 годзе. Росквіт гандлю й значны рост насельніцтва ў XVIII стагодзьдзі даюць магчымасьць стварыць будынкі, якія сталі сымбалямі гораду, як то Пляс-дэ-Торас (арэна для бою быкоў), Пуэнтэ-Нуэва (Новы мост), Пуэрта Фэліпэ V (Брама імя Фэліпэ V).
Remove ads
Транспарт
Ля Ронды праходзіць шаша, а таксама маецца чыгункавая лінія, якая злучае Альхэсырас і Кордаву.
Гарады-сябры
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads