Ротніца

вёска ў Летуве From Wikipedia, the free encyclopedia

Ротніца
Remove ads

Ротніца (лет. Ratnyčia) — вёска ў Летуве, пры ўтоку ракі Ратнічанкі ў Нёман. Адміністрацыйна належыць да Друскенікаў, знаходзіцца ва ўсходняй частцы места.

Хуткія факты

Ротніца — даўняе мястэчка гістарычнай Троччыны, побач зь якім праходзіць паўночна-заходняя мяжа этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захавалася магіла Яна Чачота, помнік гісторыі XIX ст.

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Стары касьцёл, 1908 г.

Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню Ротніца ўпамінаецца ў XVII ст. У гэты час яна ўваходзіла ў склад Троцкага павету Троцкага ваяводзтва.

У 1762 годзе з фундацыі Лявона Сапегі ў Ротніцы збудавалі касьцёл.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Thumb
Магіла Яна Чачота, 1908 г.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Ротніца апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Троцкім павеце Віленскай губэрні. На 1866 год у мястэчку было 44 будынкі.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Ротніцу занялі войскі Нямецкай імпэрыі

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Ротніца абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі[1]. У 1920 годзе мястэчка апынулася ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.

З пачаткам Другой сусьветнай вайны ў верасьні 1939 году савецкія войскі занялі Ротніцу, а ўлады СССР перадалі мястэчка Летуве. У чэрвені 1941 — ліпені 1944 году Ротніца знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

Remove ads

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1866 год — 217 чал., зь 46 каталікоў і 171 юдэй[2]
  • XX стагодзьдзе: 1970 год — 560 чал.

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

  • Касьцёл Сьвятога Барталамея Апостала (1910)
  • Магіла Яна Чачота (1847)
  • Могілкі юдэйскія

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads