Рубэн Кастра

гішпанскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Рубэн Кастра
Remove ads

Рубэн Кастра Мартын (па-гішпанску: Rubén Castro Martín; нар. 27 чэрвеня 1981 году, Ляс-Пальмас, Гішпанія) — гішпанскі футбаліст, нападнік.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Нарадзіўся ў горадзе Ляс-Пальмасе на Канарскіх астравах, футболам пачаў займацца ў родным горадзе й зь цягам часу стаў гульцом «Ляс-Пальмасу», у складзе якога ў сэзоне 2003—2004 гадоў стаў найлепшым бамбардзірам Сэгунды, маючы на сваім рахунку 22 галы. У 2004 годзе Кастра быў падпісаны клюбам «Дэпартыва», паводле дамовы ў адваротным кірунку, то бок у «Ляс-Пальмас», перайшоў ўінгер Мома. Аднак у Ля-Каруньні Рубэн не зайграў.

Амаль увесь час знаходжаньня ў «Дэпартыва» гулец правёў у арэндах, выступаючы за «Альбасэтэ», «Расінг», «Хімнастык», «Уэску» й «Раё Вальекана».

«Бэтыс»

У жніўні 2010 году кантракт Рубэна быў выкуплены клюбам «Бэтыс», сума трансфэру склала 1,7 млн эўра[4]. Рубэн адразу склаў атакавалае трыё з Хорхэ Малінам і паўабаронцам Ашылем Эмана, забіўшы ў траіх больш за 50 галоў у сэзоне 2010—2011 гадох, дзякуючы чаго клюб з Андалюзіі здолеў вярнуцца ў Ля-Лігу пасьля двух гадоў сваёй адсутнасьці.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads