Ляс-Пальмас
места ў правінцыі Ляс-Пальмас (Канарскія астравы, Гішпанія) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ляс-Па́льмас (па-гішпанску: Las Palmas) — горад у Гішпаніі, які месьціцца ў аўтаномнай супольнасьці Канарскія астравы й разам з горадам Тэнэрыфэ, зьяўляецца сталіцай гэтай супольнасьці. Амаль палова (45,9 %) насельніцтва на вострава Гран-Канарыя, на якім месьціцца горад, і 18,35 % ад усіх жыхароў астравоў жывуць у гэтым горадзе. Ляс-Пальмас зьяўляецца найбуйнейшым горадам Эўрапейскага Зьвязу, які ляжаць па-за межамі эўрапейскага кантынэнту. Ён разьмешчаны ў паўночна-ўсходняй частцы гішпанскага вострава Гран-Канарыі, прыкладна за 150 кілямэтраў ад узьбярэжжа паўночна-заходняй Афрыкі ў Атлянтычным акіяне.
Remove ads
Гісторыя
Горад быў заснаваны 24 чэрвеня 1478 году Хуанам Рэхонам і войскамі Кастыліі пасьля перамогі над гуанчамі, карэнным насельніцтвам Канарскіх астравоў. У 1492 годзе Хрыстафор Калюмб зрабіў прыпынак у Ляс-Пальмасе перад сваім першым плаваньнем у Амэрыку. На зваротным шляху ў Гішпанію ён таксама спыняўся ў горадзе. Сёньня ў ягоны гонар названы музэй у гарадзкім квартале Вэгета.
У 1595 годзе, на востраў было некалькі нападаў з боку ангельскіх карсараў, як то Джона Гоўкінса і Фрэнсіса Дрэйка. Аднак Ляс-Пальмас ня быў узяты. Горад выстаяў і пад націскам галяндзкага мараплаўцы П’ера ван дэр Доеса ў 1599 годзе. 28 чэрвеня 1599 году здарылася вырашальная бітва паміж галяндзкімі й гішпанскімі войскамі, пасьля якой Галяндыя была вымушаная раз і назаўжды забыцца пра прэтэнзіі на Канарскія астравы. У гонар гэтай перамогі быў пабудаваны Сабор Канарскіх астравоў (гішп. Catedral de Canarias), прысьвечаны Сьвятой Ганьне, заступніцы гораду.
Remove ads
Клімат
Ляс-Пальмас мае субтрапічны клімат, зь мяккай і цёплай тэмпэратурай на працягу ўсяго году. Паводле дасьледаваньня, праведзенага Томасам Ўітмарам, аўтарам працаў па кліматалёгіі Сыракускага ўнівэрсытэту ў ЗША, Ляс-Пальмас карыстаецца «найлепшы кліматам у сьвеце»[1].
Халоднае Канарскае цячэньне астуджае горад, пры гэтым адначасова зьніжаючы колькасьць ападкаў, у выніку чаго за год выпадае крыху больш за 100 мм ападкаў. Міжсэзонныя ваганьні дзякуючы ўплыву Азорскага антыцыклёну невялікія.
Remove ads
Гарады-сябры
Гарачыка, Гішпанія
Сан-Антоніё, ЗША
Каракас, Вэнэсуэла
Альтаграсія-дэ-Арытука, Вэнэсуэла
Нуадыбу, Маўрытанія
Рабат, Марока
Прая, Каба-Вэрдэ
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads