Рудалфс Балцэрс
латвійскі хакеіст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ру́далфс Ба́лцэрс (па-латыску: Rūdolfs Balcers; нар. 8 красавіка 1997 году) — латвійскі хакеіст, нападнік швайцарскага клюбу «Лаянз Цюрых».
Remove ads
Кар’ера
Яшчэ юнаком Балцэрс трапіў у Нарвэгію, дзе запачаткаваў кар’еру ў клюбе «Ставангер Ойлерз»[2]. У наступным сэзоне 2015—2015 гадоў малады нападнік зарабіў 21 пункт у 38 матчы, чым прыцягнуў да сябе ўвагу. Гэтак, на драфце НХЛ 2015 году ён быў абраны клюбам «Сан-Хасэ Шаркс» у пятым раўндзе пад агульным 142 нумарам[3]. Пасьля трох сэзонаў у Нарвэгіі гулец пастанавіў працягнуць кар’еру ў Паўночнае Амэрыцы, далучыўшыся да клюбам «Кэмлупс Блэйзэрз». Згуляўшы сэзон за каманду, Балцэрс узяў удзел у перадсэзонным падрыхтоўчым лягеры «Сан-Хасэ Шаркс», у выніку пачаўшы сэзон у складзе афіліяванага клюбу «Сан-Хасэ Баракуда»[4]. У новым клюбе гулец стала стаў зарабляць пункты і нават узяў удзел у матчы ўсіх зорак АХЛ.
У верасьні 2018 году латвіец быў абменены ў «Атаву Сэнатарз». У адваротным кірунку рушыў Эрык Карлсан[5]. Спачатку хакеіст абараняў колеры фарм-клюбу, але ў студзені 2019 году быў выкліканы ў асноўную каманду, зь якой дэбютаваў 5 студзеня ў матчы супраць «Мінэсота Ўайлд»[6][7]. Сваю першую шайбу закінуў наступным днём у матчы супраць «Караліны Гарыкейнз»[8]. Частку сэзону 2019—2020 гадоў спартовец прапусьціў праз пашкоджаньне, але падоўжыў супрацу з клюбам. У наступным некаторы час Балцэрс правёў у арэндзе ў «Ставангеры Ойлерз». У студзені 2021 году далучыўся да «Сан-Хасэ Шаркс», а ў ліпені таго ж году склаў новую дамову з клюбам, паводле якой за два гады мусіць зарабіць 3,1 млн даляраў. Апасьля выступаў за «Флорыду Пантэрз» і «Тампу Бэй Лайтнінг».
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads