Тампа Бэй Лайтнінг

хакейны клюб ЗША From Wikipedia, the free encyclopedia

Тампа Бэй Лайтнінг
Remove ads

Тампа Бэй Лайтнінг (па-ангельску: Tampa Bay Lightning) — прафэсійны хакейны клюб, які гуляе ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Клюб знаходзіцца ў горадзе Тампа, штат Флорыда, ЗША. «Лайтнінг» тройчы здабываў Кубка Стэнлі, апошні зь якім скарыўся клюбу ў 2021 годзе. Наступная спроба здабыць яго ў наступным годзе скончылася няўдачаў, бо тампаўцы ў фінале зьведалі паразу ад «Каларада Эвэланш».

Хуткія факты Дывізіён, Канфэрэнцыя ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Першы прэзыдэнт клюбу Філ Эспазыта.

У канцы 1980-х гадоў кіраўніцтва НХЛ абвесьціла аб далейшым пашырэньні. Дзьве суперніцкія групы з рэгіёну Тампа-Бэй вырашылі падаць заяўку на франшызу. Першая з групаў месьцілася ў Сэнт-Пітэрзбэргу і ўлучала будучых уладальнікаў «Караліны Гарыкейнз» Пітэра Карманаса і Джыма Ратэрфорда. Другая група, якая базавалася ў Тампе, ачольвалася колішнімі хакеістамі братамі Філам і Тоні Эспазыта, якія абодва ўключаныя ў Залю хакейнай славы. Сям’я Прыцкер, якая была адной з ключавых партнэраў групы Эспазыта, адмовілася ад удзелу за некалькі месяцаў да падачы заяўкі. У выніку сям’я была замененыя кансорцыюмам японскіх прадпрыемстваў на чале з Какусай Грынам. Зважаючы на тое, што група Карманаса і Ратэрфорда здавалася мела больш фінансавых рэсурсаў, яны былі гатовыя заплаціць толькі 29 мільёнаў даляраў у якасьці першапачатковага ўнёска. Група Эспазыта і Какусая магла дазволіць сабе сплаціць адразу 50 мільёнаў даляраў[2]. У выніку група колішніх хакеістаў атрымала франшызу 6 сьнежня 1990 году[3]. Новая каманда атрымала назву «Тампа Бэй Лайтнінг» паколькі рэгіён Тамба-Бэй лічыцца маланкавай сталіцай Паўночнай Амэрыкі.

Філ Эспазыта прызначыў сябе прэзыдэнтам клюбу, а ягоны брат Тоні ачоліў скаўцкі аддзел. Тэры Крысп, які некалі яшчэ хакеістам абараняў колеры «Філадэлфіі Флаерз» ў сярэдзіне 1970-х гадоў, а таксама здабываў з «Калгары Флэймз» у якасьці трэнэра Кубак Стэнлі ў 1989 годзе, быў прызначаны першым галоўным трэнэрам каманды. Эспазыта падцягнуў свайго былога партнэра па «Бостан Бруінз» Ўэйна Кэшмана на пасаду памочніка Крыспа.

Сваю першую гульню «Тампа Бэй Лайтнінг» у НХЛ згуляла 7 кастрычніка 1992 году на маленькай арэне Экспа-Хол у Іст-Лэйк-Орыент-Парк. У гэтай сустрэчы тампаўцы перамаглі «Чыкага Блэкгокс», выйграўшы зь лікам 7:3. Чатыры шайбы закінуў у той гульні Крыс Контас. Дружына трымалася на вяршыні табліцы свайго дывізіёну ажно месяц, дзякуючы шыкоўнаму пачатку сэзону Контаса і добрай гульні Браяна Брэдлі. Аднак, у выніку «Лайтнінг» скончыў сэзон на апошнім месцы, зарабіўшы 53 пункты. На той час гэта быў адзін з найлепшых паказьнікаў камандаў-навакоў у НХЛ. «Маланкі» была перамешчаныя ў Атлянтычны дывізіён Усходняй канфэрэнцыі, а таксама каманда зьмяніла сваю хатнюю арэну, пераехаўшы ў Флорыда-Санкоаст-Дом у Сэнт-Пітэрзбэрг, які быў пераўладкаваны на прыдатнасьць ладжаньня хакейных матчаў[4]. Клюб набыў брамніка Дарэна Пупа, а таксама нападнікаў Пэтра Клімы і Дэні Савара. Пупа значна палепшыў статыстыку ў колькасьці прапушчаных шайбаў, але клюб зноў апынуўся апошнім у сваім дывізіёне.

Remove ads

Склад

Паводле стану на 25 сакавіка 2025 году

Больш інфармацыі Брамнікі, Абаронцы ...
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads