Руднікі (Віленскі павет)
вёска ў Летуве From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Руднікі (лет. Rūdninkai) — вёска ў Летуве, на рацэ Мерачанцы. Уваходзяць у склад Яшунскага староства Салечніцкага раёну Віленскага павету. Насельніцтва на 2001 год — 492 чалавекі.
Руднікі — даўняе мястэчка гістарычнай Троччыны, на этнічнай тэрыторыі беларусаў.
Remove ads
Назва
Тапонім Руднікі ўтварыўся ад слова «рудня» — 'прадпрыемства, якое вырабляе жалеза з руды'[1].
Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае
Упершыню Руднікі ўпамінаюцца ў XV ст. У гэты час яны ўваходзілі ў склад Троцкага павету Троцкага ваяводзтва.
У 1511 годзе ў Рудніках збудавалі касьцёл.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Руднікі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Троцкім павеце Віленскай губэрні. На 1866 год у мястэчку было 15 будынкаў.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Руднікі занялі войскі Нямецкай імпэрыі
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Руднікі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі[2]. У 1920 годзе мястэчка апынулася ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.
З пачаткам Другой сусьветнай вайны ў верасьні 1939 году савецкія войскі занялі Руднікі, а ўлады СССР перадалі мястэчка Летуве. У чэрвені 1941 — ліпені 1944 году Руднікі знаходзіліся пад акупацыяй Трэцяга Райху.
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
- XIX стагодзьдзе: 1866 год — 160 чал., зь 150 каталікоў і 10 юдэяў; 1881 год — 210 чал.[3]
- XXI стагодзьдзе: 2001 год — 492 чал.
Турыстычная інфармацыя
Славутасьці
- Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (1884)
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads