Рудальф Віест
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рудо́льф Віест (па-славацку: Rudolf Viest; 24 верасьня 1890, Надзьроце, Аўстра-Вугоршчына — 1945, канцлягер Флёсэнбюрг, Нямеччына) — чэхаславацкі дывізійны генэрал, славак па нацыянальнасьці (адзіны генэрал-славак у міжваеннай Чэхаславаччыне), камандзір паўстанцкай арміі падчас Славацкага нацыянальнага паўстаньня.
У 1920—1939 гадах знаходзіўся на вайсковай і дыпляматычнай службе. У 1933 годзе быў узьведзены ў брыгадныя генэралы, у 1938 — у дывізійныя генэралы.
У 1939 годзе, будучы афіцэрам Славацкай арміі, ён прымкнуў да групы антыфашысцкі настроеных афіцэраў, незадаволеных падзелам Чэхаславаччыны на Славаччыну і Пратэктарат Багеміі і Маравіі. Падтрымліваў стасункі з чэхаславацкім урадам ў выганьні, які месьціўся ў Лёндане, праз Вугоршчыну эміграваў у Францыю, дзе стаў чальцом чэхаславацкага нацыянальнага камітэту ў Парыжы і камандзірам Чэхаславацкай арміі ў Францыі. З 1 студзеня 1940 году — камандзір 1-й Чэхаславацкай дывізіі ў Францыі. Пасьля таго, як у чэрвені 1940 году Нямеччына разграміла Францыю, Рудольф Віест перабраўся ў Вялікабрытанію, дзе стаў міністрам чэхаславацкага ўраду ў выгнаньні.
У жніўні 1944 году Рудольф Віест выляцеў у складзе чэхаславацкай дэлегацыі ў СССР, а адтуль у кастрычніку 1944 году — у Банска-Быстрыцу, дзе знаходзіўся цэнтар Славацкага нацыянальнага паўстаньня, і разам зь Янам Голіянам камандваў 1-й Чэхаславацкай арміяй у Славаччыне.
Чэхаславацкі ўрад у выгнаньні спрабаваў празь Віеста атрымаць кантроль над арміяй і паўстаньнем, але сытуацыя для паўсталых склалася благая, і ўначы з 27 на 28 кастрычніка Віест аддаў апошні загад: «Бой за свабоду Чэхаславаччыны не завершыўся, ён будзе працягвацца ў гарах». 3 лістапада 1944 году Віест і Голіян былі схопленыя ў Погранскам Букаўцы, вывезеныя ў Нямеччыну, прыгавораныя да сьмерці, і ў 1945 годзе казьнены ў канцлягеры Флёсэнбюрг.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads