Румлёва

лесапарк у Горадні From Wikipedia, the free encyclopedia

Румлёва
Remove ads

Румлёвалесапарк Горадні каля гімназіі № 1.

Хуткія факты Разьмяшчэньне, Каардынаты ...

Паркавая частка плошчай 9 гектараў стала помнікам прыроды мясцовай значнасьці з 8 жніўня 2013 году, бо была прадметам садова-паркавага мастацтва. На лістапад 2013 году ў яго межах заходзіліся брукаванка ХІХ стагодзьдзя і воданапорная вежа 1930 году, крыніцы і рэшткі сядзібы. Побач месьціўся жылы мікрараён Горадні з насельніцтвам звыш 15 000 чалавек. Лесапарк займаў 3 каляпоплаўныя тэрасы Нёмана, утвораныя ледавікамі. У парку расьлі 200-гадовыя дубы, а таксама акацыі, вязы, грабы і клёны. Сярод занесеных у Чырвоную кнігу відаў сустракаліся: зялёны дзяцел, шэраг імхоў, лішайнікаў і першацьветаў. У Румлёве бывалі пісьменьніца Эліза Ажэшка, стваральнік заапарка Ян Каханоўскі і заснавальнік музэю прыроды Станіслаў Жыўна[1].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads