Руся

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ру́ся (сапраўднае імя Марына Шукюрава; нарадзілася 15 сакавіка 1980 году) — вакалістка гурту «Indiga»[2], Рок-князёўна па выніках дзясятай «Рок-каранацыі»[3][4]. У цяперашні час зьяўляецца вакалісткаю гурту «Šuma»[5][6], таксама прымае ўдзел у гурце «Akana-NHS(be)»[7][8] ды іншых[9].

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася ў мястэчку Церахоўка на Гомельшчыне[10]. Скончыла Рэчыцкі прафэсійна-пэдагагічны каледж у 2000 годзе, факультэт міжнародных адносінаў БДУ ў 2006 годзе[11]. Пасьля гэтага вучылася ва Эўрапейскім гуманітарным ўнівэрсытэце[11].

Супрацоўнічала як журналіст, рэдактар і прадусар з «Беларускім Радыё Рацыя», «Эўрапейскім радыё для Беларусі», перакладала й агучвала фільмы й мультфільмы для тэлеканалу «Белсат»[11].

Remove ads

Творчасьць

У дзяцінстве Русе падабалася творчасьць Кортні Лаў, і таму яна вырашыла таксама стаць сьпявачкаю[12]. З 2001 году сьпявала ў рок-гурце «Indiga»[13][14][15]. Паралельна супрацоўнічала з паэтам Андрэем Хадановічам, музыкай Ігарам Варашкевічам, прадусарскім цэнтрам «Backlab collective» (Аўстрыя)[11]. Як запрошаная вакалістка супрацоўнічала з рок-гуртамі «Partyzone», «Hasta La Fillsta»[11].

Прыняла ўдзел у запісу складанкі Лявона Вольскага «Такога няма нідзе»[11].

1 лістапада 2008 году ў клюбе «Bronx» Руся ў якасьці ўдзельніцы фальклёрнага гурту «Akana-NHS(be)» выступіла на прэзэнтацыі самотніка «In Tune» «Hair Peace Salon», што замацавала яе ў стане вакалісткі ў новым гурце Ірэны Катвіцкай, лідэра раскіданага «NHS», а сам пераход адбыўся падчас конкурснага праекту «Залатая акустыка» за месяц да таго ў сувязі з працяглым творчым адпачынкам «Indiga» з-за ператрубацыяў у складзе[16][17][18][19][20].

Таксама сьпявачка супрацоўнічае з электронным гуртом «CherryVata»[11]. У 2011 годзе стварыла свой электронны фолк-гурт «Šuma», за якім пасьледавала нараджэньне новага праекту «CityZen» у 2012 годзе[11].

Remove ads

Ацэнкі

Анатоль Мяльгуй для «Музыкальной газеты» на прыкладзе зборнага канцэрту з удзелам чэшскіх гуртоў у чэрвені 2006 году падкрэсьліваў артыстызм і эмацыянальнасьць вакалісткі «Indiga», фанатам якой «заўсёды імпанавала яе імкненьне да тэатралізацыі на сцэне»[21].

Асабістае жыцьцё

На 2005 год знаходзілася ў грамадзянскім шлюбе з гітарыстам «Indiga» Зьмітром Дзямідавым[22].

Пасьля аголеных здымкаў для сталічнага часопісу «РіО» ў 2007 годзе атрымала некалькі прапановаў ажаніцца, але ня прыняла аніводнай[23][24]. Напрыканцы 2007 году стала вядома пра «цесную духоўную сувязь» сьпявачкі з аўтарам-выканаўцам Atmoravi, але стасункі абмяжаваліся толькі выступамі дуэтам[25].

Ажанілася ў 2009 годзе з Юрасём Маціюным[26].

Remove ads

Дасягненьні

18 ліпеня 2003 году ў складзе гурта «Indiga» перамагла на фэсьце «Басовішча»[27]. 28 лютага 2006 году атрымала Рок-Карону й стала Рок-князёўнай на дзясятай «Рок-каранацыі»[28].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads