Indiga
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Indiga — беларускі музычны гурт зь Менску[2][3][4].
Гэты артыкул патрабуе ўдакладненьня артаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, адрэдагаваўшы яго (дапамога). |
Remove ads
Гісторыя
Гурт заснаваны ў 2002 годзе. Пераможцы «Басовішча-2003». Выступілі ў якасьці гасьцей на «Басовішчы-2004» і «Басовішчы-2006». Намінанты прэміі «Рок-каранацыя»[5]. У 2006 годзе Руся была ўганаравана тытулам «Рок-князёўны»[6].
Музыкі зьявіліся на зборным канцэрце ў падтрымку выпуску сэрыі складанак «Песьні свабоды», на які сабраліся ўдзельнікі Neuro Dubel, Крама, N.R.M., Hair Peace Salon і шэрагу іншых знакамітых беларускіх рок-калектываў, які адбыўся на плошчы Бангалор 25 жніўня 2006 году[7].
1 лістапада 2008 году ў клюбе «Bronx» Руся ў якасьці ўдзельніцы фальклёрнага гурту Akana-NHS(be) выступіла на прэзэнтацыі самотніка In Tune Hair Peace Salon, што замацавала яе ў стане вакалісткі ў новым гурце Ірэны Катвіцкай, лідэра раскіданага NHS, а сам пераход адбыўся падчас конкурснага праекту «Залатая акустыка» за месяц да таго ў сувязі з працяглым творчым адпачынкам Indiga з-за ператрубацыяў у складзе. [8][9][10][11][12]
Remove ads
Дыскаграфія
Альбомы
- Dni (2004)
Самотнікі
- «Заенька» (2006)
Удзел у складанках
- Генералы айчыннага року (2004) — «Тры сонцы»
- Прэм'ер Тузін 2005 (2005) — «Людзі»
- Дыхаць! (2006) — «Бяжы са мной»
- Прэм'ер Тузін 2006 (2006) — «Заенька»
- Басовішча XVII (2007) — «Заенька (акустыка)»
- Budzma The Best Rock / Budzma The Best Rock/New (2009) — «Try Soncy»
Удзельнікі
- Руся: сьпеў
- Зьміцер Дзямідаў: гітара
- Зьміцер Астроўскі: бас-гітара
- Уладзімер Бегер: бубны
Былыя ўдзельнікі
- Аляксей Паўловіч: бас-гітара (да 2004)
- Андрэй Ганчарык: бубны (да 2005)
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads