Рыбінішкі
вёска ў Рыбінішкаўскай воласьці Латвіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рыбінішкі (лат. Riebiņi) — вёска ў Латвіі, на рацэ Фэйманцы. Адміністрацыйны цэнтар Рыбінішкаўскага краю. Насельніцта на 2015 год — 841 чалавек. Знаходзяцца за 213 км ад Рыгі.
Рыбінішкі — даўняе мястэчка гістарычных Інфлянтаў (Латгаліі). Да нашага часу тут захаваўся палацава-паркавы комплекс, помнік архітэктуры XVIII ст.
Remove ads
Гісторыя
Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім
Упершыню Рыбінішкі ўпамінаюцца ў ХVII ст., калі яны знаходзіліся ў валоданьні Корфаў. У 1716 годзе мястэчка перайшло да фон Бэркаў, а ў 1758 годзе — да Міхала Вэйсэнгофа. У канцы XVIII ст. тут збудавалі палац.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Рыбінішкі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Рэжыцкім павеце Віцебскай губэрні. У 2-й палове XIX ст. у мястэчку было 32 двары[1].
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1918 годзе Рыбінішкі занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Рыбінішкі ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[2]. У 1920 годзе бальшавікі перадалі мястэчка Латвіі. У 1949 годзе Рыбінішкі ўвайшлі ў склад Прэйльскага раёну, а ў 2008 годзе — сталі цэнтрам краю.
Remove ads
Насельніцтва

Дэмаграфія
- XIX стагодзьдзе: 1897 год — 584 чал., зь іх 533 юдэі[3]
- XX стагодзьдзе: 1920 год — 446 чал., зь іх 386 юдэяў; 1935 год — 464 чал., зь іх 317 юдэяў
- XXI стагодзьдзе: 2015 год — 841 чал.
Інфраструктура
У Рыбінішках працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, дом культуры, бібліятэка, школа конегадоўлі[4].
Турыстычная інфармацыя

Славутасьці
- Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (1894—1909)
- Сядзіба (XVIII ст.)
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads