Ян Агінскі

(пам. 1684) ваявода амсьціслаўскі, полацкі, гетман польны літоўскі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ян Гіацынт (Яцэк) Агі́нскі (каля 1625 — 24 лютага 1684) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...

Ваўкавыскі харужы з 1650 і маршалак з 1657, падваявода віленскі ў 1661—1665, польны пісар ВКЛ ў 1668—1672, ваявода мсьціслаўскі ў 1672—1682, полацкі і гетман польны літоўскі з 1682; пасол на соймы 1658, 1667, 1668, дэпутат Трыбуналу ВКЛ у 1654.

У 1654 перайшоў на бок цара Аляксея Міхайлавіча, з 1656 зноў у войску ВКЛ, удзельнічаў у бітвах супраць швэдаў і войскаў цара, супраць туркаў і крымскіх татараў. Удзельнік бітвы пад Венай 1683.

Пераходзіў з адных магнацкіх груповак у іншыя са значнай выгадай для сябе.

Валодаў шматлікімі маёнткамі.

Remove ads

Сям'я

З роду Агінскіх, сын Самуэля і Соф’і Білевіч.

Двойчы жанаты: з Ганнай Сямашкай (шлюб у 1645) меў дзяцей

  • Мікалая Францішка;
  • Рыгора Антонія;
  • Льва Казімера;
  • Ганну;
  • Марыяну Ганну;
  • Алену.

Другі раз ажаніўся ў 1660 зь Янай Тэадорай Нарушэвіч, дачкой Станіслава Нарушэвіча, ад якой меў дзяцей:

Літаратура

  • 203 1 // . — Мн.: С. Агінскія.

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads