Рыгор Кастусёў
беларускі грамадзка-палітычны дзяяч From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рыго́р Андрэ́евіч Кастусёў (нарадзіўся 17 красавіка 1957, в. Цяхцін, Бялыніцкі раён, Магілёўская вобласьць) — беларускі палітычны і грамадзкі дзяяч, старшыня Магілёўскай абласной Кааліцыі дэмакратычных сілаў.
Remove ads
Біяграфія
Закончыўшы Цяхцінскую сярэднюю школу, працоўную дзейнасьць пачаў у 1974 годзе ў якасьці рабочага саўгаса «Друць» Бялыніцкага раёну.
Пасьля службы ў войску з 1975 па 1977 гады і вучобы ў Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі з 1977 па 1982 гады, вярнуўся на працу ў родную гаспадарку ў якасьці загадчыка майстэрні, а затым з 1983 — галоўнага інжынэра. У 1988 годзе абраны калектывам гаспадаркі на пасаду дырэктара саўгаса «Іскра» Бялыніцкага раёну. У 1991 годзе пераведзены на працу ў Шклоў, спачатку галоўным мэханікам МПМК-283, а з 1995 году — прызначаны дырэктарам Шклоўскага раённага вытворчага аб’яднаньня ЖКГ, дзе працаваў да 2001 году. Вымушаны быў сысьці з пасады пад ціскам улады пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2001 году з-за працы ў камандах кандыдатаў ад дэмакратычных сіл. З 2002 па 2004 гады працаваў дырэктарам сумеснага беларуска-ўкраінскага прадпрыемства «Гідрасіла-Белая Русь» (прадпрыемства было зачынена), а ў 2005 годзе — камэрцыйным дырэктарам прыватнага прадпрыемства ў Магілёве. У 2004 годзе рашэньнем Шклоўскага райвыканкаму зарэгістраваны ў якасьці прыватнага прадпрымальніка. Прадпрымальніцкую дзейнасьць спыніў у 2008 годзе. Ад 2008 году — супрацоўнік ТАА «СтройАрком» (Санкт-Пецярбург)[3]. На момант падачы кандыдатуры на пасаду Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь — намесьнік генэральнага дырэктара ТАА «Асьвейская будаўнічая кампанія».
Remove ads
Грамадзкая дзейнасьць
З 1989 году (выбары ў Вярхоўны Савет СССР) актыўна ўдзельнічае ў грамадзкім і палітычным жыцьці краіны, прыхільнік, сябар БНФ. У 1993 годзе абраны старшынём Шклоўскай раённай арганізацыі Партыі БНФ. З 1996 году — сябра Сойму БНФ. З 2002 па 2009 г. — старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі БНФ. З 2009 — намесьнік старшыні Партыі БНФ і ГА БНФ «Адраджэньне».
У 2008 годзе абраны старшынём Магілёўскай абласной Кааліцыі дэмакратычных сілаў.
Тройчы — у 1987, 1991 і 1995 гадох — абіраўся дэпутатам мясцовых Саветаў. У 2004, 2008 гадах на выбарах дэпутатаў Палаты Прадстаўнікоў НС РБ быў зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты па Шклоўскай выбарчай акрузе. У час прэзыдэнцкай кампаніі 2006 году зьяўляўся даверанай асобай Аляксандра Мілінкевіча[3].
Remove ads
Выбары 2010
У 2010 годзе высунуты Партыяй БНФ кандыдатам на пасаду Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. Ініцыятыўная група Рыгора Кастусёва налічвала 1306чалавек і ўзначальвалася старшынём Партыі БНФ Аляксеем Янукевічам[4]. За вылучэньне было сабрана 107 083 подпісаў, зь якіх прынята 100 870 (менш за ўсіх астатніх кандыдатаў, якія прынялі ўдзел у выбарах). Прыняў удзел у Прэзыдэнцкіх выбарах ў Беларусі 2010 году, але не перамог. Паводле афіцыйных вынікаў, набраў 1,97% галасоў. Пасьпеў аспрэчыць вынікі выбараў у ЦВК[5].
Выбары 2015
У прэзыдэнцкіх выбарах 2015 году ўвайшоў у ініцыятыўную групу Тацьцяны Караткевіч[6], якую падтрымала Партыя БНФ.
Крымінальная справа
5 верасьня 2022 году Суд Менскага раёну вырак Рыгора Кастусёва да 10 гадоў пазбаўленьня волі па абвінавачаньні ў змове з мэтай захопу ўлады. Разам зь ім выраклі адваката Юрыя Зянковіча да 11 гадоў і літаратуразнаўцу Аляксандра Фядуту да 10 гадоў зьняволеньня[7]. 3 ліпеня 2024 году Рыгор Кастусёў выйшаў на волю[8].
29 сакавіка 2021 году праваабарончыя арганізацыі Беларусі прызналі Кастусёва палітычным зьняволеным[9].
Remove ads
Сям’я
Жанаты, трое дзяцей. Пражывае ў Шклове[3].
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads