Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2015 году

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2015 году — пятыя прэзыдэнцкія выбары з часу атрыманьня незалежнасьці ў 1991 годзе. Адбыліся 11 кастрычніка 2015 году. Дата правядзеньня была прызначаная 30 чэрвеня 2015 году на сэсіі Палаты прадстаўнікоў[1]. Паводле зьвестак ЦВК РБ перамогу атрымаў Аляксандар Лукашэнка з вынікам 83,47% (5 102 478 галасоў)[2]. ЦВК налічыла 87,22% яўкі на выбары[2]. Пададзеныя пры канцы 11 кастрычніка 2015 г. на сайце ЦВК лічбы яўкі выбарнікаў не супадалі з пададзенымі за вылучэнцаў галасамі[3].

Хуткія факты Кандыдат, Сяргей Гайдукевіч ...
Remove ads

Перадвыбарчае становішча

Thumb
Мапа падтрымкі Лукашэнкі

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь 1994 году двойчы зазнала зьмены пасьля рэфэрэндумаў 1996 і 2004 гадоў. Рэфэрэндум 24 лістапада 1996 году, які праходзіў з парушэньнямі заканадаўства, прывёў да пашырэньня паўнамоцтваў прэзыдэнта. Рэфэрэндум 17 кастрычніка 2004 году скасаваў абмежаваньне на выбраньне прэзыдэнтам 2 тэрмінамі, што дазволіла А.Лукашэнку вылучацца на 5-ы тэрмін. Тым часам яшчэ 8 кастрычніка 2004 г. у Вэнэцыі (Італія) Камісія Рады Эўропы за народаўладзьдзе праз права выдала Заключэньне аб рэфэрэндуме 17 кастрычніка 2004 г. у Беларусі, дзе адзначалася: «Арт. 112 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь прадугледжвае: „На рэспубліканскі рэфэрэндум ня могуць выносіцца пытаньні … зьвязаныя з выбраньнем і вызваленьнем прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь“ … Пытаньне аб магчымасьці сп. Лукашэнкі зноў стаць вылучэнцам на надыходзячых выбарах ёсьць прамым і відавочным парушэньнем гэтага закона. Таму яно ня можа вырашацца шляхам рэфэрэндуму»[4]. З 2001 г. Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ; Варшава, Польшча) Арганізацыі бясьпекі і супрацы ў Эўропе (АБСЭ; Вена, Аўстрыя) ажыцьцяўляла назіраньне за папярэднімі трыма прэзыдэнцкімі і трыма парлямэнцкімі выбарамі ў Беларусі, усе зь якіх адзначыла ў якасьці праведзеных з парушэньнямі ўрадам Беларусі абавязкаў паводле пунктаў 6—8 Капэнгагенскага дакумэнта НБСЭ ад 29 чэрвеня 1990 году (ахова народаўладзьдзя ад перавароту, правядзеньне вольных выбараў паводле ўсеагульнага ды роўнага выбарчага права, забесьпячэньне свабоды аб’яднаньняў). Папярэднія прэзыдэнцкія выбары 19 сьнежня 2010 году скончыліся арыштам 7 зь 10 вылучэнцаў і 639 удзельнікаў шэсьця да плошчы Незалежнасьці ў Менску. 22 жніўня 2015 г. апошніх (6) зьняволеных падчас папярэдніх прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году вызвалілі без зьняцьця судзімасьці, якая выключала іх вылучэньне на выбарах. У 2015 г. пачаўся спад сукупнага ўнутранага прадукту Беларусі, які па выніках году скараціўся на 4%. Зь лютага 2014 г. працягвалася расейская вайсковая інтэрвэнцыя ва Ўкраіну, што выклікала заклапочанасьць бясьпекай[3]. 26 лютага 2013 г. на Савеце разьвіцьця прадпрымальніцтва А.Лукашэнка заявіў: «Калі хтосьці з бізнэсмэнаў будзе фінансаваць „пятую калёну“ ці нейкім іншым спосабам аказваць нэгатыўны ўплыў на грамадзтва, то я буду лічыць, што яны ўключыліся ў палітычную барацьбу, у барацьбу супраць дзяржавы. А там — свае законы. Потым няхай ня крыўдзяцца падобныя бізнэсмэны»[5].

Remove ads

Прававыя ўмовы

Прэзыдэнт Беларусі абіраўся на 5 гадоў. Выбары ў адзін тур лічыліся правамоцнымі пры ўдзеле 50% улучаных у сьпісы выбарцаў і наборы адным з вылучэнцаў звыш паловы пададзеных галасоў. Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2010 г. Выбарчы кодэкс Рэспублікі Беларусь 2000 году зазнаў тры папраўкі 8 лістапада 2011 г., 25 лістапада 2013 г. і 4 чэрвеня 2015 году. Палітычныя партыі, грамадзкія аб’яднаньні, працоўныя калектывы і суполкі з 10 выбарнікаў маглі вылучаць назіральнікаў. У Выбарчым кодэксе працягвала адсутнічаць патрабаваньне: 1) абвяшчэньня вынікаў выбараў з разьбіўкай на ўчасткі, 2) абнародаваць пастановы аб разглядзе скаргаў судамі і ЦВК; 3) надаць назіральнікам права сачыць за праверкай подпісаў і занясеньнем вынікаў галасаваньня ў пратакол. 31 жніўня 2015 г. А.Лукашэнка Дэкрэтам № 5 прадпісаў спыняць дзейнасьць грамадзкіх аб’яднаньняў за аднакратнае выкарыстаньне замежнай дапамогі на перадвыбарчыя сходы. Закон аб масавых мерапрыемствах 1997 г. патрабаваў дазволу мясцовага выканаўчага камітэту на перадвыбарчы сход з падачай заявы за 5 дзён да правядзеньня (Артыкул 5)[3].

Remove ads

Падрыхтоўка

Выбары ладзілі выбарчыя камісіі трох узроўняў: Цэнтральная (ЦВК), 153 тэрытарыяльныя (ТВК) і 6129 участковых (УВК). 49 выбарчых участкаў працавала пры дыпляматычных прадстаўніцтвах Беларусі за мяжой. Лукашэнка прызначыў палову з 12 сябраў ЦВК, у тым ліку старшыню Лідыю Ярмошыну яшчэ ў сьнежні 1996 году. Ускосны абраны Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прызначыў другую палову сябраў ЦВК з вылучэнцаў ад выканаўчых камітэтаў і Саветаў дэпутатаў вобласьцяў і Менску. ЦВК падавала частку прававых зьвестак аб выбарах і вылучэнцах выключна на расейскай мове. ЦВК замовіла друк 7,285 млн выбарчых бюлетэняў паводле папярэдніх зьвестак аб ліку выбарнікаў. Выканаўчыя камітэты і Саветы дэпутатаў вобласьцяў і Менску сумеснымі пастановамі прызначылі 2623 сябры ў ТВК (у сярэднім па 17 сябраў на камісію). Ва ўсіх ТВК пасаду сакратара займалі жанчыны. Выканаўчыя камітэты раёнаў і гарадоў прызначылі 66 941 сябра ва УВК (у сярэднім па 11 сябраў на камісію). Прадстаўнікі незалежных ад ураду грамадзкіх аб’яднаньняў і апазыцыйных партыяў атрымалі менш за 0,5% месцаў ва УВК[3].

25 верасьня 2015 г. Цэнтральная камісія па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў Рэспублікі Беларусь (ЦВК) абвясьціла пра ўлік 6 995 181 выбарніка без разьбіўкі вынікаў уліку ніжэй за абласны ўзровень. У дзень выбараў 11 кастрычніка 2015 г. ЦВК дадала ў сьпіс 16 752 выбарнікі[3].

Улік вылучэнцаў

Да 17 ліпеня ўключна прэтэндэнты мусілі падаць заяву на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы, якая павінна быць разгледжаная ў пяцідзённы тэрмін з моманту падачы[6]. 17 ліпеня ЦВК зарэгістравала ініцыятыўныя групы Лукашэнкі, Калякіна і Гайдукевіча[7]. 20 ліпеня былі разгледжаныя астатнія заявы, у выніку было зарэгістравана яшчэ пяць ініцыятыўных групаў і агульная колькасьць зарэгістраваных дасягнула васьмі, астатнім групам было адмоўлена ў рэгістрацыі[8]. Патрэбныя для вылучэньня 100 тыс. подпісаў складалі 1,43% агульнага ліку выбарнікаў краіны. Кіраўнік ініцыятыўнай групы Лукашэнкі Міхаіл Орда быў старшынём Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі (ФПБ), што налічвала звыш 4 млн сябраў (57% выбарнікаў). На адчыненым пасяджэньні ЦВК Міхаіл Орда паведаміў, што выкарыстаў для збору 1,7 млн подпісаў супрацоўнікаў і сродкі ФПБ[3].

10 верасьня Цэнтральная выбарчая камісія зарэгістравала чатырох кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта[9]:

Больш інфармацыі Прэтэндэнт, Ініцыятыўная група ...

Вылучэньне Караткевіч

Першапачаткова Тацяна Караткевіч вылучалася ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), арганізацыі «Гавары праўду!» з падтрымкай Партыі БНФ[27][28], але на чарговым паседжаньні сойму Партыі БНФ у падтрымцы ёй было адмоўлена[29]. Кандыдат у прэзыдэнты 2010 году ад арганізацыі «Гавары праўду!» Уладзімер Някляеў выказаў спадзяваньне пра адмову Тацяны Караткевіч ад удзелу ў прэзыдэнцкіх выбарах[30]. Адначасова Тацяна Караткевіч зьяўляецца сябрам Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада)[31].

Вылучэньне Статкевіча

29 чэрвеня беларускі паэт і палітык Уладзімер Някляеў прапанаваў усім апазыцыйным прэтэндэнтам на прэзыдэнцкі пост зьняцца з выбараў яшчэ да пачатку рэгістрацыі ініцыятыўных груп і падтрымаць вылучэньне адзіным кандыдатам ад дэмакратычных сіл Мікалая Статкевіча, які паводле закону ня можа быць зарэгістраваны[32]. Кампанію за яго вылучэньне на выбары з мэтай прыцягнуць увагу грамадзтва да праблемы палітвязьняў падтрымалі арганізацыйныя камітэты па стварэньні партыяў Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Народная Грамада) і Беларуская хрысьціянская дэмакратыя, зарэгістраваны ў Чэхіі «Малады Фронт», а таксама шэраг грамадзкіх ініцыятываў[33].

Незарэгістраваныя

Больш інфармацыі Прэтэндэнт, Кіраўнік ініцыятыўнай групы ...
Remove ads

Перадвыбарчае агітаваньне

Выдаткі на агітаваньне абмяжоўваліся 85 тыс. эўра. Ахвяраваньні выбарчага фонду забаранялася выкарыстоўваць на выраб плякатаў і вяшчаньне. Гайдукевіч атрымаў і выдаткаваў 2100 эўра. Караткевіч атрымала 1300 эўра і выдаткавала €700. Лукашэнка атрымаў 79 тыс. эўра і выдаткаваў €20 тысячаў. Улаховіч атрымаў і выдаткаваў 1600 эўра. У заканадаўстве патрабаваньне аўдыту выбарчых фондаў адсутнічала, што рабіла немагчымай праверку атрыманьня і выдаткаў вылучэнцаў. Шэраг давераных асобаў Лукашэнкі заставаліся на кіраўнічых дзяржаўных пасадах: старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзімер Андрэйчанка, 4 з 6 старшыняў абласных выканкамаў (Уладзімер Даманеўскі, Уладзімер Дворнік, Анатоль Ліс і Сямён Шапіра), старшыня Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька і кіраўнік «Беларуськалія» Іван Галаваты[41]. 25 верасьня 2015 г. Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь правяло сход з заклікам галасаваць за А.Лукашэнку. 2 кастрычніка каля менскага храму Ўсіх Сьвятых Беларускі экзарх Павал выказаў «малітоўную падтрымку» палітыцы Лукашэнкі ў прысутнасьці прадстаўнікоў ураду[42].

Агітаваньне за Лукашэнку праводзілі грамадзкія аб’яднаньні, што атрымлівалі дзяржаўную грашовую падтрымку: Беларускае грамадзкае аб’яднаньне вэтэранаў, «Белая Русь», Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, Беларускі саюз жанчынаў і Фэдэрацыя прафсаюзаў Беларусі (ФПБ). У парушэньне закону тыя распаўсюджвалі плякаты без выходных зьвестак друку зь лёзунгамі ў падтрымку Лукашэнкі ва ўсіх абласьцях краіны. Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, дзяржаўны тэлеканал «Агульнанацыянальнае тэлебачаньне» (АНТ) і Фэдэрацыя прафсаюзаў Беларусі зладзілі 58 канцэртаў у найбольшых гарадах ва ўсіх абласьцях краіны ў падтрымку А. Лукашэнкі. Да 10 кастрычніка давераныя асобы Лукашэнкі правялі 1057 сустрэчаў на дзяржаўных прадпрыемствах у працоўны час. 1 кастрычніка А. Лукашэнка заявіў аб недапушчэньні пратэсту ў дзень выбараў[3].

Апытаньні грамадзкай думкі

Больш інфармацыі Дата, Арганізацыя ...
Remove ads

Вяшчаньне

Урадавае вяшчаньне мела паноўнае становішча. Газэты пераважна распаўсюджваліся праз дзяржаўную сетку кіёскаў «Белсаюздрук» і «Белпошту». Шырокі распаўсюд таксама мела вяшчаньне з Расеі. Кожнаму кандыдату прадастаўлялася права на два бясплатныя выступы па тэлеканале «Беларусь 1» працягласьцю ня больш за 30 хвілін кожны[47]. Першы Нацыянальны канал Беларускага радыё даў вылучэнцам па два 30-хвілінныя радыёблёкі для выступленьня. 3 кастрычніка тэлеканал «Беларусь 1» паказаў дэбаты Гайдукевіча, Караткевіч і Ўлаховіча. Паводле назіральнікаў АБСЭ, з 7 верасьня перадвыбарчае вяшчаньне аб палітыках прысьвячалася на 48% Лукашэнку, на 8% Караткевіч і па 7% вяшчаньня прысьвячалася Гайдукевічу і Ўлаховічу. 3-5 кастрычніка сайт БелаПАН перапыніў падачу навінаў у сувязі з кібэрнападам(en)[3].

Remove ads

Назіраньне

Выбарчыя камісіі ўлічылі 43 572 мясцовыя назіральнікі. Прадстаўнікі грамадзкіх аб’яднаньняў, якія атрымлівалі грашовую падтрымку дзяржавы і вялі агітацыю за Лукашэнку (Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, «Белая Русь» і Фэдэрацыя прафсаюзаў Беларусі), склалі 2/3 мясцовых назіральнікаў. Доўнатэрміновае назіраньне ажыцьцяўлялі тры згуртаваньні: кампанія «Праваабаронцы за свабодныя выбары», грамадзкае аб’яднаньне «За справядлівыя выбары», кампанія 3 партыяў і 5 грамадзкіх аб’яднаньняў «Права выбару» (Беларуская партыя «Зялёныя», Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), Партыя свабоды і прагрэсу; Беларуская хрысьціянская дэмакратыя, Беларускі народны фронт, Беларускі прафсаюз радыёэлектроннай прамысловасьці, кампанія «Гавары праўду», рух «За Свабоду»)[48]. ЦВК улічыла 950 замежных назіральнікаў (2% агульнага ліку назіральнікаў): 928 ад міжурадавых арганізацыяў і 22 ад Эўрапейскай сеткі арганізацыяў назіраньня за выбарамі (ЭСАНВ; Скоп’е, Македонія). Місія АБСЭ налічвала 399 назіральнікаў з 36 краінаў. У палове выпадкаў назіральнікам ад АБСЭ забаранялі зьвяраць сьпісы выбарнікаў са штодзённымі пратаколамі датэрміновай яўкі. У дзень выбараў 11 кастрычніка назіральнікі ад АБСЭ прысутнічалі пры перадачы і зьвядзеньні вынікаў галасаваньня ў 133 (87%) са 153 ТВК. Большасьць ТВК адмовілася выдаць копію зводнай табліцы падліку галасоў[3].

Remove ads

Скаргі

Перад выбарамі падалі 756 адпаведных скаргаў: 334 (44%) ва УВК, 129 (17%) у ТВК, 239 (32%) у ЦВК і 54 (7%) у мясцовыя органы ўлады. Генэральная пракуратура Рэспублікі Беларусь разглядзела 40 перадвыбарчых скаргаў, абласныя суды — 32, Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь — 6. Большасьць скаргаў тычылася прымусу выбарнікаў да подпісу за Лукашэнку, злоўжываньня пасадай кіраўніка для агітаваньня за Лукашэнку і адмовы прызначыць вылучэнца ў склад участковай і тэрытарыяльнай выбарчай камісіі. ЦВК разглядзела на адчыненым пасяджэньні ў прысутнасьці заяўніка і адказчыка толькі 4 (2%) скаргі. Большасьць скаргаў адхілілі. Без належнага разгляду пакідаліся скаргі на завышэньне датэрміновай яўкі ў штодзённых пратаколах параўнальна са сьпісам выбарнікаў. Згуртаваньні мясцовых назіральнікаў падалі 520 (69%) скаргаў: 400 (53%) — кампанія 3 партыяў і 5 грамадзкіх аб’яднаньняў «Права выбару», 120 (16%) — Беларускі Хэльсынскі камітэт.

Агулам у дзень выбараў 11 кастрычніка і датычна датэрміновага галасаваньня падалі 1326 скаргаў: 406 тычыліся падліку галасоў, 384 — працы ўчастковых і тэрытарыяльных участковых камісіяў, 173 — правоў назіральнікаў, 141 запыт аб пераліку галасоў, 85 запытаў аб прызнаньні несапраўднымі вынікаў на ўчастках. Два згуртаваньні назіральнікаў падалі 780 (59%) скаргаў: 500 — кампанія 3 партыяў і 5 грамадзкіх аб’яднаньняў «Права выбару», 280 — Беларускі Хэльсынскі камітэт (БХК). ЦВК адхіліла патрабаваньне Караткевіч аб прызнаньні выбараў несапраўднымі. ТВК адмаўляліся прымаць у якасьці доказу ад назіральнікаў фатаздымкі пратаколаў УВК пры скарагах на фальсіфікацыю падліку галасоў. Менская і абласныя пракутаруры вярталі скаргі БХК на падробку вынікаў галасаваньня назад у ТВК[3].

Remove ads

Падлік галасоў

У сьпісы выбарнікаў уключаныя 6 995 181 чалавек[49]. Паводле ЦВК Беларусі, у 5-дзённым датэрміновым галасаваньні ўдзельнічалі 36% выбарнікаў. Мясцовыя і замежныя назіральнікі адначылі прымус студэнтаў прагаласаваць датэрмінова. 11 кастрычніка ЦВК абвясьціла вынікі выбараў без разьбіўкі па выбарчых участках. Зьвесткі на сайце ЦВК зьмяшчалі несупадзеньні лічбаў яўкі выбарнікаў і пададзеных за вылучэнцаў галасоў[3]. Паводле ЦВК у выбарах прыняў удзел 6 102 896 выбарнікаў (87,2%)[2]. Паводле афіцыйных зьвестак галасы разьмеркаваліся наступным чынам[2]:

Больш інфармацыі Берасьцейская, Віцебская ...

Падлік яўкі

Больш інфармацыі Датэрміновае галасаваньне, 11.10 ...

Каляндар выбараў

1 ліпеня 2015 году на пасяджэньні Цэнтарвыбаркаму быў прыняты асноўны пакет дакумэнтаў, які тычыцца правядзеньня прэзыдэнцкіх выбараў[53]. Каляндарны плян па днях расьпісвае кожную фазу хады выбарчай кампаніі[6].

  • Да 17 ліпеня: прадстаўленьне сьпісу сябраў ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў за кандыдата ў прэзыдэнты
  • 23 ліпеня — 21 жніўня: збор подпісаў
  • Да 21 жніўня: здача падпісных лістоў
  • 22 жніўня — 5 верасьня: падача дакумэнтаў на рэгістрацыю кандыдатаў
  • 6—15 верасьня: рэгістрацыя кандыдатаў
  • Не пазьней за 25 верасьня: абнародаваньне сьпісаў выбарцаў
  • 6—10 кастрычніка: датэрміновае галасаваньне
  • 11 кастрычніка: дзень выбараў
Remove ads

Заўвагі

  1. Розьніца паміж першым і другім месцамі

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads