Рыгор Пукст

беларускі кампазытар From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Рыго́р Канстанці́навіч Пукст (27 лістапада 1900, Гомель — 11 лістапада 1960, Менск) — беларускі савецкі кампазытар. Заслужаны дзяяч мастацтваў БССР (1955).

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Скончыў Маскоўскую кансэрваторыю (1928), з 1929 выкладаў у Омскім музтэхнікуме, у 1932 пераехаў у БССР.

Да Вялікай Айчыннай вайны выкладаў у Гомельскім музычным тэхнікуме, з 1945 — у Беларускай дзяржаўнай кансэрваторыі, музычнай вучэльні і музычнай школе ў Менску. З 1952 — хормайстар, пасьля мастацкі кіраўнік музычнага вяшчаньня Беларускага радыё.

Творчасьць

Аўтар опэраў «Машэка» (1945, па паэме Я. Купалы «Магіла льва»), «Марынка» (1955), «Сьвіцязянка», 6 сымфоніяў, хораў, рамансаў. Аўтар вядомай «Перапёлачкі» (1947). Пісаў музыку да фільмаў і тэатральных спэктакляў.

Ноты

  • Рыгор Пукст. Рамансы (Ноты): для голасу з фартэпіяна. — Менск: Дзяржаўнае выдавецтва БССР, Рэдакцыя музычнай літаратуры, 1958. — 128 с. — 1000 ас.


Узнагароды

Заслужаны дзяяч мастацтваў БССР.

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads