Першы нацыянальны канал Беларускага радыё
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пе́ршы нацыяна́льны кана́л Белару́скага ра́дыё — дзяржаўная радыёстанцыя Беларусі, якая трансьлюе ўласную праграму па ўсёй краіне з 1925 году.
Дэвіз — «Будзем разам!».[1]
Remove ads
Гісторыя
Адкрыцьцё радыёстанцыі адбылося разам з адкрыцьцём менскай шырокавяшчальнай радыётэлефоннай станцыі 15 лістапада 1925 году. У 18 гадзін 30 хвілін упершыню прагучалі словы «Гаворыць Менск!..». Радыё выкарыстоўвалася ня толькі як сродак інфармацыі, але і як сродак асьветы. У этэры гучала музычная і літаратурная клясыка, творы сучасных аўтараў. Трансьляцыя вялася на тэрыторыі радыюсам 300 км 30 хвілін у дзень.
Для стварэньня радыёсеткі ў Менску і Гомелі былі ўсталяваныя магутныя радыёперадатчыкі, у 25 раённых цэнтрах — радыёпрыёмнікі калектыўнага карыстаньня. У Менску была пабудаваная 75-мэтровая драўляная мачта, побач наладжаная студыя.
У час нямецкай акупацыі Беларусі на кароткіх хвалях з Масквы пачала працу станцыя «Савецкая Беларусь». Яе першая перадача выйшла ў этэр 1 студзеня 1942 году. За час існаваньня радыёстанцыі ў этэр выйшла 3720 перадач, было праведзена 15 трансьляцыяў антыфашысцкіх мітынгаў.[2]
Ад 1 верасьня 2005 году радыёстанцыя працуе кругласутачна.
Remove ads
Распаўсюджаньне
У наш час радыёстанцыя трансьлюе свае перадачы на ультракароткіх хвалях. Перадачы на сярэдніх, кароткіх і длінных хвалях (279 кГц) былі спыненыя з 1 красавіка 2016[3]. У большасьці дамоў прысутнічаюць радыёразеткі для падлучэньня абанэнцкіх радыёпрыёмнікаў, але гэты сродак вяшчаньня паступова скасоўваецца[4]. У 2010 годзе мела выхад да 3,3 млн радыёкропак правадной сеткі (радыёразетак).
Першы Нацыянальна канал Беларускага радыё вяшчае па ўсёй тэрыторыі Беларусі, часткова ў Польшчы, Летуве, Латвіі, Расеі і Ўкраіне.
Частасьці вяшчаньня
Remove ads
Перадачы
У 2010 г. каля ста журналістаў выпускалі 100 пераважна беларускамоўных перадачаў, зь іх траціну штодня, рэшту штотыдзень. 75% перадачаў выходзіла ў наўпроставы этэр[5]. Каля 50 перадачаў складалі штодзённы этэр[6].
Грамадзка-палітычныя
- Актуальны мікрафон (панядзелак-пятніца, 12:05-12:35, 23:20-23:35);
- Акцэнты (нядзеля, 12:05);
- Беларускі шлях (нядзеля, 18:30);
- Дыялёг (чацьвер, 21:00);
- Радыё.by (аўторак, 3:05 і субота, 15:35-16:00);
- Такі дзень (панядзелак-пятніца, 16:30-17:00).
Інфармацыйныя
- Афіша (штодня, 10:40);
- Беларусь-Расея (панядзелак, 03:05 і субота, 12:05);
- Навіны плянэты (штодня, 3:00);
- Падзеі дня (панядзелак-пятніца, 23:00);
- Палітычны камэнтар (панядзелак-пятніца, 16:05 і 22:05);
- Партнэр (панядзелак-пятніца, 12:45);
- Пастфактум (панядзелак-субота, 19:00);
- Радыёфакт (панядзелак-пятніца, 7:00);
- Радыёслужба бясьпекі (панядзелак-пятніца, 16:17);
- Раніца зь Беларускім радыё (панядзелак-пятніца, 8:00-10:00);
- Рэгіён (панядзелак-пятніца, 11:40);
- Сельская раніца (штодня, 6:10).
Літаратурна-мастацкія
- Беларускі альбом (субота, 23:00);
- Вячэрняя казка (штодня, 20:50);
- Галерэя (пятніца, 21:00);
- Дабравесьце ад паэзіі (нядзеля, 23:00);
- Духоўнае слова (нядзеля, 7:30);
- Дыярыюш (чацьвер, 22:10);
- Звычайныя гісторыі (нядзеля, 18:00);
- Кароткія гісторыі (панядзелак-пятніца, 23:35);
- Каталіцкая пропаведзь (нядзеля, 08:15);
- Кіна-клюб(недаступная спасылка) (субота, 9:25 і нядзеля, 6:45; аўтар і вядоўца — Натальля Жлоба);
- Літаратурны калейдаскоп (субота-нядзеля, 12:45);
- Моўная хвілінка (панядзелак-пятніца, 10:51, 11:51, 15:57);
- Нам засталася спадчына (панядзелак, 21:00);
- Роднае слова (аўторак, 22:10);
- Сьвятло душы (субота, 8:30);
- Тэатар Беларускага радыё (субота-нядзеля, 21:00);
- Тэатральны сэзон (серада, 22:10);
- Эпізоды вялікай вайны (аўторак, 21:00).
Музычныя
- Армейская пошта (нядзеля, 17:05-18:00);
- Аўтарская песьня (панядзелак, 3:35);
- Беларуская калекцыя (панядзелак-пятніца, 22:30);
- Бяссоньне (серада, 3:05);
- Вітаем, віншуем, жадаем (панядзелак-субота, 19:30-20:50 і нядзеля, 19:15-20:50);
- Галасы стагодзьдзяў (субота, 23:40);
- Гукавая дарожка (субота, 22:05);
- Джаз-тон (пятніца, 3:05);
- Добры дзень (панядзелак-пятніца, 13:05-13:55);
- Іграй, душа (нядзеля, 6:25);
- Кляс і К (нядзеля, 23:20);
- Культурная прастора (субота-нядзеля, 16:00);
- Маладыя таленты Беларусі (нядзеля, 13:00);
- Муза (субота, 22:30);
- Музычная плянэта (нядзеля, 3:05);
- Музычны Алімп (субота, 13:00-14:00);
- Накцюрн (субота, 3:05);
- Новая музыка (чацьвер, 3:05);
- Падарунак меламану (панядзелак, 22:10);
- Рэтра (панядзелак-пятніца, 21:30);
- СМС-эфір (панядзелак-пятніца, 14:00-15:00 і 17:05-18:00, субота-нядзеля, 14:00-15:00);
- Сустрэчы зь песьняй (субота, 17:05 і нядзеля, 22:05);
- У сьвеце гукаў (нядзеля, 11:40).
Сацыяльна-эканамічныя
- Адкрытая пляцоўка (панядзелак-пятніца, 15:15-16:00);
- Бацькі і дзеці(недаступная спасылка) (нядзеля, 15:15-16:00; вядоўцы Павал Лазовік і Вікторыя Ўрбановіч);
- Дачны сэзон (субота, 7:10);
- Дзелавы радыёпартал (панядзелак-пятніца, 9:30; вядоўцы — Ігар Тур, Вольга Сямашка і Тацяна Цітавіцкая);
- Здароўе (субота, 10:05);
- Нязьведаныя гарызонты (пятніца, 22:10);
- Па-за этэрам (нядзеля, 10:00);
- Пасьля поўначы (штодня, 0:10-3:00);
- Помні імя сваё (нядзеля, 18:00; вядоўцы Алег Вінярскі і Сьвятлана Шушакова);
- Радыёваяж (субота, 15:35);
- Радыёлетапіс краіны (нядзеля, 15:30; аўтар і вядоўца — Валянціна Стэльмах);
- Служу Айчыне (нядзеля, 13:30);
- Сямейнае радыё (панядзелак-пятніца, 11:10-11:40, субота-нядзеля 11:00-11:40)
- Экалягічны аспэкт[7] (нядзеля, 9:25; аўтар і вядоўца — Алена Вахрамеева).
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads