Першы нацыянальны канал Беларускага радыё

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Пе́ршы нацыяна́льны кана́л Белару́скага ра́дыё — дзяржаўная радыёстанцыя Беларусі, якая трансьлюе ўласную праграму па ўсёй краіне з 1925 году.

Хуткія факты Горад, Краіна ...

Дэвіз — «Будзем разам!».[1]

Remove ads

Гісторыя

Адкрыцьцё радыёстанцыі адбылося разам з адкрыцьцём менскай шырокавяшчальнай радыётэлефоннай станцыі 15 лістапада 1925 году. У 18 гадзін 30 хвілін упершыню прагучалі словы «Гаворыць Менск!..». Радыё выкарыстоўвалася ня толькі як сродак інфармацыі, але і як сродак асьветы. У этэры гучала музычная і літаратурная клясыка, творы сучасных аўтараў. Трансьляцыя вялася на тэрыторыі радыюсам 300 км 30 хвілін у дзень.

Для стварэньня радыёсеткі ў Менску і Гомелі былі ўсталяваныя магутныя радыёперадатчыкі, у 25 раённых цэнтрах — радыёпрыёмнікі калектыўнага карыстаньня. У Менску была пабудаваная 75-мэтровая драўляная мачта, побач наладжаная студыя.

У час нямецкай акупацыі Беларусі на кароткіх хвалях з Масквы пачала працу станцыя «Савецкая Беларусь». Яе першая перадача выйшла ў этэр 1 студзеня 1942 году. За час існаваньня радыёстанцыі ў этэр выйшла 3720 перадач, было праведзена 15 трансьляцыяў антыфашысцкіх мітынгаў.[2]

Ад 1 верасьня 2005 году радыёстанцыя працуе кругласутачна.

Remove ads

Распаўсюджаньне

У наш час радыёстанцыя трансьлюе свае перадачы на ультракароткіх хвалях. Перадачы на сярэдніх, кароткіх і длінных хвалях (279 кГц) былі спыненыя з 1 красавіка 2016[3]. У большасьці дамоў прысутнічаюць радыёразеткі для падлучэньня абанэнцкіх радыёпрыёмнікаў, але гэты сродак вяшчаньня паступова скасоўваецца[4]. У 2010 годзе мела выхад да 3,3 млн радыёкропак правадной сеткі (радыёразетак).

Першы Нацыянальна канал Беларускага радыё вяшчае па ўсёй тэрыторыі Беларусі, часткова ў Польшчы, Летуве, Латвіі, Расеі і Ўкраіне.

Частасьці вяшчаньня

Больш інфармацыі Населены пункт, Частасьць (УКХ) ...
Remove ads

Перадачы

У 2010 г. каля ста журналістаў выпускалі 100 пераважна беларускамоўных перадачаў, зь іх траціну штодня, рэшту штотыдзень. 75% перадачаў выходзіла ў наўпроставы этэр[5]. Каля 50 перадачаў складалі штодзённы этэр[6].

Грамадзка-палітычныя

  • Актуальны мікрафон (панядзелак-пятніца, 12:05-12:35, 23:20-23:35);
  • Акцэнты (нядзеля, 12:05);
  • Беларускі шлях (нядзеля, 18:30);
  • Дыялёг (чацьвер, 21:00);
  • Радыё.by (аўторак, 3:05 і субота, 15:35-16:00);
  • Такі дзень (панядзелак-пятніца, 16:30-17:00).

Інфармацыйныя

  • Афіша (штодня, 10:40);
  • Беларусь-Расея (панядзелак, 03:05 і субота, 12:05);
  • Навіны плянэты (штодня, 3:00);
  • Падзеі дня (панядзелак-пятніца, 23:00);
  • Палітычны камэнтар (панядзелак-пятніца, 16:05 і 22:05);
  • Партнэр (панядзелак-пятніца, 12:45);
  • Пастфактум (панядзелак-субота, 19:00);
  • Радыёфакт (панядзелак-пятніца, 7:00);
  • Радыёслужба бясьпекі (панядзелак-пятніца, 16:17);
  • Раніца зь Беларускім радыё (панядзелак-пятніца, 8:00-10:00);
  • Рэгіён (панядзелак-пятніца, 11:40);
  • Сельская раніца (штодня, 6:10).

Літаратурна-мастацкія

  • Беларускі альбом (субота, 23:00);
  • Вячэрняя казка (штодня, 20:50);
  • Галерэя (пятніца, 21:00);
  • Дабравесьце ад паэзіі (нядзеля, 23:00);
  • Духоўнае слова (нядзеля, 7:30);
  • Дыярыюш (чацьвер, 22:10);
  • Звычайныя гісторыі (нядзеля, 18:00);
  • Кароткія гісторыі (панядзелак-пятніца, 23:35);
  • Каталіцкая пропаведзь (нядзеля, 08:15);
  • Кіна-клюб(недаступная спасылка) (субота, 9:25 і нядзеля, 6:45; аўтар і вядоўца — Натальля Жлоба);
  • Літаратурны калейдаскоп (субота-нядзеля, 12:45);
  • Моўная хвілінка (панядзелак-пятніца, 10:51, 11:51, 15:57);
  • Нам засталася спадчына (панядзелак, 21:00);
  • Роднае слова (аўторак, 22:10);
  • Сьвятло душы (субота, 8:30);
  • Тэатар Беларускага радыё (субота-нядзеля, 21:00);
  • Тэатральны сэзон (серада, 22:10);
  • Эпізоды вялікай вайны (аўторак, 21:00).

Музычныя

  • Армейская пошта (нядзеля, 17:05-18:00);
  • Аўтарская песьня (панядзелак, 3:35);
  • Беларуская калекцыя (панядзелак-пятніца, 22:30);
  • Бяссоньне (серада, 3:05);
  • Вітаем, віншуем, жадаем (панядзелак-субота, 19:30-20:50 і нядзеля, 19:15-20:50);
  • Галасы стагодзьдзяў (субота, 23:40);
  • Гукавая дарожка (субота, 22:05);
  • Джаз-тон (пятніца, 3:05);
  • Добры дзень (панядзелак-пятніца, 13:05-13:55);
  • Іграй, душа (нядзеля, 6:25);
  • Кляс і К (нядзеля, 23:20);
  • Культурная прастора (субота-нядзеля, 16:00);
  • Маладыя таленты Беларусі (нядзеля, 13:00);
  • Муза (субота, 22:30);
  • Музычная плянэта (нядзеля, 3:05);
  • Музычны Алімп (субота, 13:00-14:00);
  • Накцюрн (субота, 3:05);
  • Новая музыка (чацьвер, 3:05);
  • Падарунак меламану (панядзелак, 22:10);
  • Рэтра (панядзелак-пятніца, 21:30);
  • СМС-эфір (панядзелак-пятніца, 14:00-15:00 і 17:05-18:00, субота-нядзеля, 14:00-15:00);
  • Сустрэчы зь песьняй (субота, 17:05 і нядзеля, 22:05);
  • У сьвеце гукаў (нядзеля, 11:40).

Сацыяльна-эканамічныя

  • Адкрытая пляцоўка (панядзелак-пятніца, 15:15-16:00);
  • Бацькі і дзеці(недаступная спасылка) (нядзеля, 15:15-16:00; вядоўцы Павал Лазовік і Вікторыя Ўрбановіч);
  • Дачны сэзон (субота, 7:10);
  • Дзелавы радыёпартал (панядзелак-пятніца, 9:30; вядоўцы — Ігар Тур, Вольга Сямашка і Тацяна Цітавіцкая);
  • Здароўе (субота, 10:05);
  • Нязьведаныя гарызонты (пятніца, 22:10);
  • Па-за этэрам (нядзеля, 10:00);
  • Пасьля поўначы (штодня, 0:10-3:00);
  • Помні імя сваё (нядзеля, 18:00; вядоўцы Алег Вінярскі і Сьвятлана Шушакова);
  • Радыёваяж (субота, 15:35);
  • Радыёлетапіс краіны (нядзеля, 15:30; аўтар і вядоўца — Валянціна Стэльмах);
  • Служу Айчыне (нядзеля, 13:30);
  • Сямейнае радыё (панядзелак-пятніца, 11:10-11:40, субота-нядзеля 11:00-11:40)
  • Экалягічны аспэкт[7] (нядзеля, 9:25; аўтар і вядоўца — Алена Вахрамеева).
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads