Рыкарда Іван Радрыгес Арая

швайцарскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Рыкарда Іван Радрыгес Арая
Remove ads

Рыкарда Іван Радрыгес Арая (па-гішпанску: Ricardo Iván Rodríguez Araya; нар. 25 жніўня 1992 году, Цюрых, Швайцарыя) — швайцарскі футбаліст гішпана-чылійскага паходжаньня, скрайні абаронца гішпанскага клюбу «Бэтыс» і нацыянальнай зборнай Швайцарыі.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

За клюб «Цюрых» Радрыгес дэбютаваў 21 сакавіка 2010 году, выйшаўшы на замену траўмаванаму партнэру. Гульцу на той момант было ўсяго 17 гадоў. 5 красавіка абаронца ўжо згуляў поўны матч у цюрыскім дэрбі супраць «Грасгопэру». З наступнымі сэзонамі Рыкарда атрымоўваў усё больш гульнявой практыцы. А паводле апытанкі сярод заўзятараў клюбу ў сэзоне 2011—2012 гадоў стаў найлепшым футбалістам клюбу.

13 студзеня 2012 году за 7,5 мільёну эўра гулец быў падпісаны нямецкім «Вольфсбургам». У хуткім часе абаронца стаў гульцом асноўнага складу. Дэбют гульца прыпаў на хатнюю перамогу над «Кёльнам» зь лікам 1:0[3].

Міжнародная

7 кастрычніка 2011 году дэбютаваў у складзе зборнай Швайцарыі ў матчы супраць зборнай Ўэйлзу, але дэбют апынуўся няўдалым, бо швайцарцы пацярпелі паразу зь лікам 0:2.

Remove ads

Дасягненьні

«Вольфсбург»:

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads