Тарына Турын
італьянскі футбольны клюб з Турына From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Тарына» (па-італьянску: Torino) — італьянскі футбольны клюб з гораду Турын. Заснаваны ў 1906 годзе. Сяміразовы чэмпіён Італіі і пяціразовы ўладальнік Кубка Італіі. Клюб правёў большую частку сваёй гісторыі ў найвышэйшым дывізіёне італьянскага футболу. Асноўнымі колерамі клюбу зьяўляюцца бардовы й белы.
Апошняе чэмпіёнства клюбу датавана сэзонам 1975—1976 гадоў. Найвышэйшым посьпехам клюбу на эўрапейскай арэне лічыцца другое месца ў Кубку УЭФА сэзону 1991—1992 гадоў. Гістарычна склалася так, што «Тарына» ўваходзіць у лік пяці самых пасьпяховых клюбаў у італьянскім футболе ў пляне перамогаў у чэмпіянаце. У 2005 годзе клюб быў перафундаваны.
З сэзону 2012—2013 гадоў клюб гуляе ў Сэрыі A.
Remove ads
Гісторыя
Футбольны клюб «Тарына» быў заснаваны 3 сьнежня 1906 году пасьля сустрэчы ў броварным камбінаце Фойгт недалёка ад цэнтру Турына. Асноўнымі гульцамі клюбу адразу сталі некалькі гульцоў «Ювэнтуса» на чале з Альфрэда Дыкам, які пакінуў «Ювэнтус» пасьля таго, як клюб выказаў жаданьне зьехаць з Турыну[2]. Акрамя Альфрэда Дыка, іншымі заснавальнікамі клюбу зьяўляюцца швайцарскі бізнэсовец Ганс Шонброд, які стаў першым старшынём, і Віторыё Поцца, які пазьней стаўся галоўным трэнэрам зборнай Італіі[3]. Першай пляцоўкай клюбу стаў стадыён Вэлядрома Умбэрта I. Клюб папоўнілі такасама некаторыя гульцы зь іншых клюбаў, у тым ліку з клюбу «Тарэнэзэ», які стаў у выніку быў распушчаны[4]. Той факт, што раскол раскол у «Ювэнтусе» й стварэньне «Тарына» не было сяброўскім працэсам, назіраўся ўздым мясцовага супрацьстаяньня, якое стала вядома як Дэрбі дэля Моле[5].
«Тарына» прыняў удзел у першым у сьвеце міжнародным турніры, Torneo Internazionale Stampa Sportiva, у 1908 годзе, якое было арганізавана ў Турыне, дзякуючы італьянскаму часопісу La Stampa Sportiva. «Тарына» атрымаў паразу ў фінале ад швайцарскага клюбу «Сэрвэт» зь лікам 3:1[6]. У 1909 годзе клюб удзельнічаў у міжнародным турніры на прызы сэра Томаса Ліптана пад назвай «Тарына XI», цікава што склад клюбу быў складзены ня толькі са сваіх гульцоў, але й з гульцоў свайго суперніка «Ювэнтусу», але клюб ня здолеў дайсьці да фіналу[7].
Remove ads
Дасягненьні
- Чэмпіён Італіі (7):
- 1928, 1943, 1946, 1947, 1948, 1949, 1976
- Уладальнік Кубка Італіі (5):
- 1936, 1943, 1968, 1971, 1993
Склад
- Актуальны на 23 жніўня 2025 году
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads