Рыкарда Манталіва
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рыкарда Манталіва (па-італьянску: Riccardo Montolivo; нар. 18 студзеня 1985 году, Караваджа, Італія) — італьянскі футбаліст. Мае на сваім рахунку выступы за нацыянальную зборную Італіі.
Remove ads
Біяграфія
«Аталянта»
Ягоная кар’ера пачалася ў клюбе «Аталянта». У сэзоне 2003—2004 гадоў ва ўзросьце 18 гадоў ён дэбютаваў за клюб. Першы сэзон для Рыкарда апынуўся ўдалым, ён правёў 41 матч і забіў 4 галы, а ягоны клюб «Аталянта» выйшла ў Сэрыю А. У свой дэбютны сэзон у Сэрыі А Манталіва згуляў 32 матчы й забіў 3 галы, але гэта не дапамагло ягонаму клюбу пазьбегнуць вылету ў Сэрыю Б. Улетку 2005 году ён перайшоў у склад «Фіярэнтыны».
«Фіярэнтына»
Нягледзячы на добрую гульню, паказаную за «Аталянту», свой першы сэзон за «Фіярэнтыну» ён правёў на лаўцы запасных. Але неўзабаве Рыкарда стаў сапраўдным лідэрам каманды й адным з ключавых гульцоў. У 2007 годзе Рыкарда атрымаў прыз найлепшага маладога гульца Сэрыі А.
У 2011 годзе Манталіва прыняў рашэньне пакінуць «Фіярэнтыну» з-за жаданьня гуляць у больш пасьпяховым клюбе[5].
«Мілян»
18 красавіка 2011 году кіраўніцтва «Міляну» дамовілася аб пераходзе ў каманду паўабаронцы «Фіярэнтыны» й італьянскай зборнай. Хаўбэк падпісаў з «расанэры» дамову да 2016 году, пры гэтым заробак футбаліста будзе складаць 2,5 мільёну эўра ў год.
17 траўня 2012 году кіраўніцтва «Міляна» абвясьціла аб тым што Рыкарда афіцыйна стаў гульцом чырвона-чорных, пагадненьне падпісана на 4 гады[6].
Remove ads
Міжнародная кар’ера
Рыкарда быў адным з ключавых гульцоў моладзевай зборнай Італіі. За асноўную зборную Італіі Манталіва дэбютаваў 17 кастрычніка 2007 году ў таварыскім матчы супраць зборнай ПАР.
Дасягненьні
«Мілян»:
- Уладальнік Супэркубка Італіі: 2016
Італія:
- Срэбраны прызэр чэмпіянату Эўропы: 2012
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads