Рыкарду Куарэжма

партугальскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Рыкарду Куарэжма
Remove ads

Рыка́рду Андра́дзі Куарэ́жма Бэрна́рду (па-партугальску: Ricardo Andrade Quaresma Bernardo; нар. 26 верасьня 1983 году, Лісабон, Партугалія) — колішні партугальскі футбаліст, паўабаронца. Былы гулец нацыянальнай зборнай Партугаліі. Чэмпіён Эўропы 2016 году.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Сваю кар’еру Рыкарду распачаў у 2001 годзе ў моладзевай акадэміі клюбу «Спортынг». У сэзоне 2000—2001 гадоў ён дэбютаваў у другой камандзе клюбу, а на наступны год пераведзены ў склад асноўнай каманды. Дэбют Рыкарду ў партугальскай супэрлізе прыйшоўся на матч супраць «Порту». У сэзоне 2002—2003 гадоў вынікі «Спортынга» ня ўражвалі заўзятараў, якія абвінавачвалі ў гэтым трэнэра Ласла Бёлёні, які не выпускаў на поле адначасова Куарэжму й Крыштыяну Раналду.

У 2003 годзе Куарэжма быў прададзены ў «Барсэлёну» за 6 млн эўра. Ён дэбютаваў у складзе каталёнцаў у таварыскім матчы супраць «Міляна», дзе забіў свой ​​першы гол за клюб. Аднак зь цягам часу ўзаемаадносіны Рыкарду з галоўным трэнэрам «Барсэлёны» Франкам Райкаардам не заладзіліся, і Куарэжма зааявіў аб тым, што адмаўляецца выступаць за клюб, пакуль Райкаард ня сыдзе з каманды.

У выніку Рыкарду пакінуў «Барсэлёну», якая атрымала Дэку з «Порту», а ў абмен аддала Куарэжму й 15 млн эўра. Сваю кар’еру ў «Порту» Куарэжма пачаў з голу ў Супэркубку УЭФА й пераможнага мяча ў браму «Бэнфікі» у матчы на ​​Супэркубак Партугаліі.

1 верасьня 2008 году Рыкарду падпісаў пяцігадовы кантракт з італьянскім клюбам «Інтэрнацыянале» тэрмінам да 30 чэрвеня 2013 году[4]. Аднак за 2 няпоўныя гады ў складзе мілянцаў Куарэжма па розных прычынах, галоўнай зь якіх стаў недахоп трэнэрскага даверу, гэтак і ня здолеў наблізіцца да свайго ўзроўню часоў «Порту», правёўшы ў асноўным складзе нікчэмную колькасьць гульняў.

13 чэрвеня 2010 году Куарэжма перайшоў у турэцкі «Бэшыкташ», сума трансфэру склала 6 млн фунтаў[5]. Першыя галы за новы клюб Рыкарду забіў у матчах Лігі Эўропы 2010 году. У пачатку сакавіка 2012 году зьявілася інфармацыя, што Куарэжма адхілены ад працы з камандай пасьля сваркі з галоўным трэнэрам Карласам Карвалалам. Паводле паведамленьняў турэцкіх СМІ, прычынай сваркі паслужыла замена партугальца ў перапынку матчу Лігі Эўропы супраць мадрыдзкага «Атлетыка»[6]. Неўзабаве Куарэжма прынёс выбачэньні за свае выказваньні[7], у выніку чаго канфлікт быў вычарпаны, і гулец вярнуўся да гульняў за клюб. А затым стала вядома, што кіраўніцтва «Бэшыкташу» адправіла Карвалала ў адстаўку[8].

Куарежма вярнуўся ў «Порту» ў першы дзень 2014 году, больш за дзесяць тысяч заўзятараў віталі гульца на першай трэніроўцы[9]. Да вяртаньня Рыкарду правёў картокі час у Дубаі, дзе гуляў за мясцовы клюб «Аль-Аглі».

Міжнародная

У нацыянальнай зборнай Партугаліі Рыкарду дэбютаваў у чэрвені 2003 году ва ўзросьце 20 гадоў у таварыскім матчы супраць зборнай Балівіі. 24 сакавіка 2007 году ён забіў свой ​​першы гол за зборную ў гульні супраць зборнай Бэльгіі[10].

Remove ads

Дасягненьні

«Спортынг»:

«Порту»:

  • Чэмпіён Партугаліі: 2006, 2007, 2008
  • Уладальнік Кубка Партугаліі: 2006
  • Уладальнік Супэркубка Партугаліі: 2004, 2006
  • Уладальнік Міжкантынэнтальнага кубка: 2004

«Чэлсі»:

«Інтэрнацыянале»:

«Бэшыкташ»:

«Аль-Аглі»:

  • Уладальнік Кубка прэзыдэнта ААЭ: 2013

Партугалія:

  • Чэмпіён Эўропы: 2016
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads