Зборная Балівіі па футболе
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Зборная Балівіі па футболе — прадстаўляе Балівіі на міжнародных футбольных турнірах і ў таварыскіх матчах. Арганізацыяй, якая ажыцьцяўляе кантроль і кіраваньне зборнай, зьяўляецца Балівійская футбольная фэдэрацыя. Зборная ўваходзіць у такія арганізацыі, як ФІФА і КОНМЭБОЛ.
Remove ads
Гісторыя
Гістарычна склалася, што Балівія зьяўляецца адной з найслабых футбольных зборных Паўднёвай Амэрыкі, таму на ейным рахунку ўсяго тры ўдзелы ў чэмпіянаце сьвету па футболе — 1930, 1950 і 1994 года.
Тым ня менш, зборная ня лічыцца зусім слабай. Балівія праводзіць свае матчы ў Ля-Пасе, на стадыёне імя Эрнанда Сылеса. Ля-Пас разьмешчаны на вышыні 3600 мэтраў над узроўнем мора, што лічыцца недапушчальным для правядзеньня футбольных матчаў, аднак ФІФА зрабіла выключэньне для Балівіі, і з тых часоў балівійцы гуляюць менавіта там. На стадыёне былі здабыты некалькі перамогаў над моцнымі супернікамі, прычым гульцы супернікаў часьцяком скардзяцца на ўмовы надвор’я, да якіх даўно прывыклі балівійцы.
Галоўным дасягненьнем балівійцаў лічыцца перамога ў Кубку Амэрыкі 1963 году. Найвышэйшым дасягненьнем у рэйтынгу ФІФА лічыцца 18-е месца, якое займала зборная ў ліпені 1997 году. Таксама балівійцы праславіліся ў адборачным турніры да чэмпіянату сьвету 2010 году, калі сэнсацыйна разграмілі зборную Аргентыны зь лікам 6:1. У той сустрэчы вызначыліся лепшы бамбардзір у гісторыі зборнай Хаакін Батэра (аформіў хет-трык), Марсэлё Мартынс Марэна ды іншыя. Таксама балівійцы ў той жа адборачнай кампаніі здолелі перамагчы зборную Бразыліі зь лікам 2:1.
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
Зборная Балівіі па футболе — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads