Рыльскі манастыр

праваслаўны манастыр у Баўгарыі From Wikipedia, the free encyclopedia

Рыльскі манастыр
Remove ads

Ры́льскі манастыр (па-баўгарску: Рилски манастир) — гісторыка-архітэктурны комплекс у Баўгарыі, у гарах Рыла, непадалёк ад гораду Дупніца. Заснаваны ў 927—941 гадах манахам-пустэльнікам Іванам Рыльскім.

Хуткія факты Інфармацыя пра манастыр, Поўная назва ...

У XIV стагодзьдзі ў пэрыяд росквіту манастыра ўзьведзены архітэктурны комплекс (плошча 8,8 тыс. м²), які стаў вялікім дасягненьнем манумэнтальнай архітэктуры эпохі г. зв. баўгарскага адраджэньня. У Сярэднявеччы манастыр — цэнтар баўгарскай адукацыі й культуры. У часы турэцкага нашэсьця неаднаразова гарэў і рабаваўся. Моцна пацярпеў ад пажару 1833 году, адноўлены ў 1934—1960 гадах.

Звонку мае строгі крапасны характар. Жылыя карпусы ўтвараюць замкнёны 5-кутны ў пляне маляўнічы ўнутраны двор з ажурнымі аркадамі, калянадамі, адкрытымі галерэямі. Сярод архітэктурных помнікаў: каменная вежа Хрэля (1335, рэшткі старажытных росьпісаў), царква сьвятога Лукі (1799), саборны 5-купальны храм Раства Маці Божай (1834—1860 гг., майстар Павал) з 2-колернай муроўкай, лёгкай адкрытай заходняй галерэяй, хвалістымі абрысамі карнізаў (у інтэр’еры захаваліся росьпісы, разны дэкор; іканастас, 1839—1844 гг.). У музэі манастыра — багаты збор сярэднявечнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Рыльскі манастыр уключаны ў Сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.

Remove ads

Глядзіце таксама

  • Рыльскія глагалічныя лісткі

Вонкавыя спасылкі

Рыльскі манастырсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads