Кюстэндыльская вобласьць
вобласьць Баўгарыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кюстэнды́льская вобласьць (па-баўгарску: Област Кюстендил) — адна з 28 абласьцей Баўгарыі, разьмешчаная на захадзе краіны. Вобласьць займае плошчу 3084 км². Колькасьць насельніцтва ацэньваецца ў 136 686 чалавек паводле стану на 2011 год, большасьць зь якіх ёсьць баўгарамі (92,91%). Другой прыкметнай этнічнай групай зьяўляюцца цыганы (6,36%). Адміністрацыйным цэнтрам зьяўляецца горад Кюстэндыл. У вобласьці знаходзіцца выбітны гісторыка-культурны цэнтар Рыльскі манастыр, які ўключаны ў сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads