Рымагіл
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рымагіл[1][2], пазьней Рэмакле (лац. Rimagilus[3], франц. Remacle; ? — 673) — бэнэдыктынскі місіянэр і біскуп, Сьвяты.
Біяграфія
Вырас пры аквітанскім герцаскім двары і навучаўся ў Сульпіцыя Пабожнага, біскупа Буржу. У 625 годзе стаў манахам у абацтве Люксэй, потым атрымаў сьвятарскае пасьвячэньне. Прыкладна ў 631 годзе Сьвяты Элігі заснаваў абацтва ў Саліньяку і паклікаў туды манахаў зь Люксэю, у тым ліку Рымагіла, які стаў першым абатам. Абацтва прытрымлівалася правілаў Люксэю. Аўдуін пісаў, што Саліньяк хутка набыў важнасьць. Асаблівую вядомасьць ён набыў сваім майстрамі-срэбранікамі[4].
Пазьней атрымаў даручэньне кіраваць таксама абацтвам Куньён у герцагстве Люксэмбург. Служыў дарадцам Зігебэрта III Аўстразійскага і пераканаў яго заснаваць кляштары ў Мальмэды (648 год) і Ставэля (650 год). Служыў там абатам.
Быў духоўным настаўнікам Сьвятога Трудо, Сьвятога Баболена, Сьвятога Тэадарда Маастрыскага і Сьвятога Лямбэрта.
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads