Бурж
грамада ў Францыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бурж (па-француску: Bourges) — горад у Францыі, адміністрацыйны цэнтар дэпартамэнту Шэр у рэгіёне Цэнтар-Валь дэ Люар. Гістарычная сталіца герцагства Бэрыйскага. Насельніцтва гораду на 2013 год складала 67 189 чалавек.
Remove ads
Гісторыя
Да прыходу рымлянаў ўмацаваны Аварык быў адным з найважнейшых гарадоў Галіі, цэнтрам кельцкага племені бітурыгаў. Па некаторых ацэнках селішча мела каля 40 тысяч жыхароў. У 52 годзе да н. э. Вэрцынгеторыг мужна абараняў яго ад Юліюса Цэзара, падчас аблогі Аварыка. Дыёклетыян зрабіў Аварык сталіцай правінцыі Аквітанія Першая.
Карл Вялікі меў ласку да Буржа й аднавіў ягонае значэньне як сталіцы Аквітаніі. Горад быў буйным рэлігійным цэнтрам Сярэднявечча; першы бурскі біскуп, сьвяты Урсын, як лічыцца, жыў яшчэ ў III стагодзьдзі. У палітычным дачыненьні сярэднявечны Бурж быў галоўным горадам герцагаў Бэрыйскіх. Такія грамадзяне Буржа, як Жак Кёр, ня мелі ў Францыі супернікаў па багацьцю.
На зыходзе Стогадовай вайны Карл VII трымаў у 1422—1437 гадох у Буржы свой двор; тут жа ў яго нарадзіўся сын, будучы Людовік XI, які заснаваў у Буржы ўнівэрсытэт, які праіснаваў да Францускай рэвалюцыі. У гэтым унівэрсытэце выкладаў знакаміты юрыст Куяцыюс. Менавіта ў Буржы зьвярнуўся да вучэньня Лютэра Жан Кальвін. У 1849 годзе ў Буржы праходзіў палітычны працэс Блянкі, Люі Бляна, Распайля і іншых па справе аб травеньскім замаху 1848 году.
Remove ads
Славутасьці
У Буржы захавалася шмат помнікаў сярэднявечнага мастацтва. Сусьветнай славай карыстаецца катэдральны сабор сьв. Стэфана — адзін з найчысьцейшых узораў гатычнага стылю, пабудаваны ў XIII стагодзьдзі ўсяго за паўстагодзьдзя, што па тых часах было вельмі сьціснутым тэрмінам. Вітражы сабору — адны з найлепшых па захаванасьці й якасьці выкананьня. У крыпце маецца пахавальня герцагаў Бэрыйскіх. У 1992 годзе Бурскі сабор аб’яўлены помнікам Сусьветнай спадчыны чалавецтва.
Акрамя таго, захаваліся палац арцыбіскупа, будынак прэфэктуры, ратушы, дзьве вартавыя вежы рымскага паходжаньня й палац Жака Кёра — адзін з самых бліскучых помнікаў сярэднявечнага грамадзянскага дойлідства ў Эўропе.
Remove ads
Гарады-сябры
Ураджэнцы
- Аркадзь Бурскі
- Бэрта Марызо
- П’ер Мартэн
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads