Рыста Руці
фінскі палітык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рыста Хэйкі Руці (па-фінску: Risto Heikki Ryti; 3 лютага 1889, Хуйтынэн — 25 кастрычніка 1956, Хэльсынкі) — фінскі дзяржаўны і палітычны дзяяч, з 1 сьнежня 1939 па 19 сьнежня 1940 году — прэм’ер-міністр Фінляндыі. Прэзыдэнт Фінляндыі з 19 сьнежня 1940 па 4 жніўня 1944 году.
Remove ads
Біяграфія
Па адукацыі юрыст. Скончыў ў 1909 годзе юрыдычны факультэт Хэльсынскага ўнівэрсытэту. У 1910 годзе пазнаёміўся з самым багатым чалавекам Фінляндыі Альфрэдам Кордэлінам, стаў яго адвакатам. Пасьля забойства Кордэліна выканаў яго тэстамэнт — стварыў фонд. Быў дэпутатам фінскага парлямэнта ад нацыянальна-прагрэсіўнай партыі, дэпутатам гарадзкога савету Хэльсынкі. У 1921—1924 — міністр фінансаў Фінляндыі, у 1925—1939 — старшыня Банку Фінляндыі. Англафіл, дасканала ведаў ангельскую мову, вывучаў марское права ў Оксфардзе ў 1914 годзе.
З 1 сьнежня 1939 году па 19 сьнежня 1940 году быў прэм’ер-міністрам Фінляндыі. Прэзыдэнт Фінляндыі з 19 сьнежня 1940 па 4 жніўня 1944 году. На пэрыяд яго праўленьня прыпадаюць дзьве вайны паміж Фінляндыяй і СССР: Зімняя вайна (1939—1940) і вайна-працяг (1941—1944).
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads