Рысь (сузор’е)
сузор’е From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рысь (па-лацінску: Lynx, Lyn) — сузор’е ў паўночнай частцы зорнага неба, створанае ў XVII стагодзьдзі Янам Гэвэліем.
Remove ads
Гісторыя
Ян Гэвэліюс стварыў сузор’е Рысь у XVII стагодзьдзі, каб запоўніць пустэчу паміж Вялікай Мядзьведзіхай і Возьнікам. Магчыма, ён назваў сузор’е Рысьсю за цёмныя, ледзь бачныя зоркі, якія можна пабачыць толькі вострым, як у рысі, зрокам.
Адметнасьці
Адзінай зоркай з уласнай назвай зьяўляецца Альшыяўкат (31 Рысі або κ Рысі).[1]
Найбольш адметным аб’ектам глыбокага космасу бадай зьяўляецца «Міжгаляктычны Валацуга» (NGC 2419) — адна з найаддаленейшых шаравых скупнасьцяў, якая знаходзіцца за 300 000 сьв. гадоў ад Зямлі. Імаверна, NGC 2419 мае выцягнутую эліптычную арбіту вакол Млечнага Шляху. Скупнасьць мае зорную велічыню 10,3 і адносіцца да шаравых скупнасьцяў тыпу II (гэта значыць, што канцэнтрацыя зорак ля цэнтра вельмі вялікая). Раней лічылася, што гэта зорка, але як шаравую скупнасьць NGC 2419 адкрыў Карл Ота Лэмплэнд (анг. Carl Otto Lampland).[2]
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads