Вялікая Мядзьведзіха
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вялікая Мядзьведзіха (таксама Вялікі Воз[1], Ільлёў Воз[2]; па-лацінску: Ursa Major, UMa) — сузор’е, незаходзячае ў большай частцы паўночнага паўшар’я. Найлепшай парой для назіраньнем за сузор’ем зьяўляецца красавік. У небе Вялікая Мядзьведзіха лёгка знаходзіцца паводле яскравага астэрызму Вялікі Воз, які зьяўляецца дапаможнікам у арыентацыі на поўнач, а таксама займае асабовую ролю ў міталёгіі розных культураў сьвету.
Remove ads
Remove ads
Астэрызмы
Сем найярчэйшых зорак Вялікай Мядзьведзіхі ўтвараюць астэрызм, вядомы пад назвай Вялікі Воз. У іншых народаў Воз вядомы пад іншымі назвамі, такімі як Плуг, Коўш і гэтак далей.
У арабаў таксама вядомы астэрызм, які атрымаў назву «Тры скокі газэлі». Папарна шэсьць зорак утвараюць кожны «скок»:
- ν і ξ Вялікай Мядзьведзіхі, Алула Паўночная і Паўднёвая — «першы скок»,
- λ і μ Вялікай Мядзьведзіхі, Танія Паўночная і Паўднёвая — «другі скок»,
- ι і κ Вялікай Мядзьведзіхі, Таліта Паўночная і Паўднёвая — «трэці скок».
Гэтыя зоркі ляжаць у паўднёва-заходняй частцы сузор’я Вялікай Мядзьведзіхі.
Remove ads
Гісторыя
Вялікая Мядзьведзіха ёсьць адным з 48 сузор’яў, пералічаных у «Альмагесьце» старажытнагрэцкім астраномам II стагодзьдзя н. э. Пталемэем. Сузор’е Вялікай Мядзьведзіцы згадваецца ў творах мноства паэтаў, як то ў Гамэра ці Шэксьпіра.
Адам Міцкевіч у паэме «Пан Тадэвуш» піша пра Мядзьведзіху як пра Давыдаў Воз і кажа, што старыя літвіны называлі яго «возам злых духаў», таму што:
![]() |
|
![]() |
Сузор’е згадваецца ў аповесьці Васіля Быкава «Трэцяя ракета», у прыватнасьці, пра спосаб адшуканьня Палярнай зоркі:
![]() |
У высокім і яшчэ светлаватым небе сям-там гараць маленькія рэдкія зоркі — іх неяк дужа мала, зусім не тое што ўзімку. Я ледзьве знаходжу ўгары коўш Вялікай Мядзведзіцы, па даўнім школьным звычаі праводжу ад яго роўную лінію і бачу Палярную ў хвасце Малой Мядзведзіцы.
Маўклівая і трывожная ноч плыве над затоенай, прыціхлай зямлёй. Час ужо, мусіць, пераступае за поўнач, коўш Вялікай Мядзведзіцы пераварочваецца на хвост, вялізным сваім чарпаком задзіраецца ўгору, месяц узабраўся ў самую высь і свеціць на поўнае вока. |
![]() |
—Васіль Быкаў, «Трэцяя ракета», 1961. |
У жывапісе Вялікая Мядзьведзіха была выяўлена ван Гогам у карціне «Зорная ноч над Ронай».
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads