Рычард Бакмінстэр Фулер

From Wikipedia, the free encyclopedia

Рычард Бакмінстэр Фулер
Remove ads

Рычард Бакмінстэр Фулер (па-ангельску: Richard Buckminster Fuller; 12 ліпеня 1895 — 1 ліпеня 1983) — амэрыканскі архітэктар, дызайнэр, інжынэр і вынаходнік.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

На працягу свайго жыцьця Фульлер задаваўся пытаньнем адносна таго, ці ёсьць у чалавецтва шанец на доўгатэрміновае й пасьпяховае выжываньне на плянэце Зямля й калі так, то якім чынам. Лічачы сябе пасрэдным індывідам без асаблівых грашовых сродкаў або вучонай ступені, ён вырашыў прысьвяціць сваё жыцьцё гэтаму пытаньню, спрабуючы высьветліць, што асобы накшталт яго могуць зрабіць для паляпшэньня становішча чалавецтва з таго, што вялікія арганізацыі, урады або прыватныя прадпрыемствы ня могуць выканаць у сілу сваёй прыроды.

На працягу гэтага эксьперыменту на працягу жыцьця Фулер напісаў дваццаць восем кніг, выпрацаваўшы такія тэрміны як «касьмічны карабель „Зямля“», «эфэмэрызацыя» і «Сінергетыка». Ён таксама зрабіў вялікую колькасьць вынаходак, у асноўным у сфэры дызайну й архітэктуры, найбольш вядомым зь якіх зьяўляецца лёгкі й трывалы «геадэзічны купал» — прасторавая сталёвая сеткаватая абалонка з прамых стрыжняў.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads