Рышард Качароўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ры́шард Качаро́ўскі (польск. Ryszard Kaczorowski; 26 лістапада 1919, Беласток — 10 красавіка 2010, Смаленская вобласьць) — польскі дзяржаўны дзеяч, апошні прэзыдэнт Польскай Рэспублікі ў выгнаньні (1989—1990).
Remove ads
Біяграфія
Напярэдадні Другой Сусьветнай вайны быў інструктарам гарцэраў (скаўтаў) у Беластоку.
Пасьля 17 верасьня 1939 году перайшоў у падпольле, дзе арганізаваў Шарыя шэрагі (па-польску: Szare Szeregi) — вайсковую структуру польскіх гарцэраў. У 1940 годзе арыштаваны НКВД, атрымаў сьмяротны прысуд, які быў заменены тэрмінам 10 гадоў у ГУЛагу.
Са зьняволеньня выйшаў на аснове дамовы паміж эміграцыйным польскім урадам і І. Сталінам пра ўтварэньне польскай арміі генэрала Андэрса ў СССР. Ваяваў пад Монтэ-Касына.[3]
Пасьля вайны застаўся ў Вялікабрытаніі, у 1955—1988 гадох кіраваў польскім гарцэрствам на эміграцыі. У 1986 годзе быў абраны міністрам замежных справаў ураду Польскай Рэспублікі ў выгнаньні, а 19 ліпеня 1989 году заняў пасаду прэзыдэнта Польскай Рэспублікі ў выгнаньні. 22 сьнежня 1990 году, пасьля першых свабодных прэзыдэнцкіх выбараў у Польшчы, перадаў сымбалі прэзыдэнцкай улады Польскай Рэспублікі новаабранаму прэзыдэнту Леху Валэнсу.
У 2004 годзе зрабіўся ганаровым кавалерам I клясы (Рыцарам Вялікага Крыжа) брытанскага Ордэна Сьв. Міхала і Сьв. Юрыя.
Загінуў 10 красавіка 2010 году ў авіякатастрофе пад Смаленскам.
Пахаваны ў Варшаве.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads