Лех Валэнса
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лех Валэ́нса (польск. Lech Wałęsa; нар. 29 верасьня 1943 году, Папова) — польскі грамадзкі й дзяржаўны дзяяч, прэзыдэнт Польшчы (1990—1995).
Зь сялянскай сям’і. У 1967—1987 гг. электрык судабудаўнічага завода ў Гданьску. Актыўны ўдзельнік масавага страйку ў Гданьску ў сьнежні 1970 году, за што падрынуўся перасьледу ўладаў. Адзін з заснавальнікаў напаўлегальных вольных прафзьвязаў (1978 г.). У жніўні 1980 году ачоліў страйкераў судавэрфі, быў старшынём міжзаводаўскага страйкама. Зь верасьня 1980 году лідэр масавага грамадзкага руху «Салідарнасьць», старшыня выканаўчага органа прафзьвязнага аб’яднаньня «Салідарнасьць». У сьнежні 1981 — лістападзе 1982 быў інтэрнаваны. Да канца 80-х быў адным з самых відных дзеячоў польскае апазыцыі. Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру (1983).
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads