Рышы Сунак

брытанскі палітык, 79-ы прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі From Wikipedia, the free encyclopedia

Рышы Сунак
Remove ads

Ры́шы Су́нак[8] (па-ангельску: Rishi Sunak; 12 траўня 1980, Саўтгэмптан, Гэмпшыр, Вялікабрытанія) — брытанскі палітык індыйскага паходжаньня[9]. 79-й Прэм'ер-міністар Вялікабрытаніі з 25 кастрычніка 2022 году, кіраўнік Кансэрватыўная партыі з 24 кастрычніка 2022 году. Галоўны сакратар скарбніцы (2019—2020), канцлер скарбніцы (2020—2022).

Хуткія факты сябра 57-га парлямэнту Вялікабрытаніі[d], сябра 56-га парлямэнту Вялікабрытаніі[d] ...

Першы ў брытанскай гісторыі прем’ер-міністрат індыйскага паходжаньня[10]. Самым маладым прэмʼер-міністрар ў гісторыі Вялікабрытаніі.

Remove ads

Жыцьцяпіс

Бацькі-індыйц Сумакаы, якія працавалі ў сфэры мэдыцыны і фармацэўтыкі, эмігравалі ў Вялікую Брытанію з Усходняй Афрыкі ў 1960-х гадах[9].. Сунак вучыўся ў прэстыжнай прыватнай школе, а затым — у Оксфардзе і Стэнфардзе, дзе сустрэў сваю будучую жонку Акшату Мурці, дачку індыйскага мільярдэра. Пасьля вучобы Сунак працаваў у інвэстыцыйным банку Goldman Sachs. Цяпер пара знаходзіцца на 222-м месцы ў рэйтынгу найбагацейшых брытанцаў і гадуе дзьвюх дачок.

Выбары 2022 году

У лютым 2020 году Рышы Сунак заняў пасаду міністра фінансаў. Па ацэнках экспэртаў, на гэтай пасадзе ён даволі пасьпяхова правёў Вялікую Брытанію праз пандэмію COVID-19, сярод іншага забясьпечыўшы грашовую падтрымку ўладальнікам закрытых рэстаранаў і захаваньне працоўных месцаў. У ліпені 2022 года ён падаў у адстаўку празь нязгоду з эканамічнай палітыкай Джонсана. Крытыкі Сунака сьцвярджаюць, што ягоны сыход паслужыў адной з прычын краху ўраду Джонсана.

Для сваіх прыхільнікаў Сунак — увасабленьне цьвёрдай рукі на стырне эканомікі. Сунак назваў «казкай» эканамічныя рэформы Ліз Трас, якія яна прапанавала да свайго ўступленьня на пасаду прэмʼер-міністра ў верасьні 2022 году, і дакладна прадказаў эканамічны крызіс, якія пасьля выклікалі пляны гэтых рэформаў.

24 кастрычніка Сунак быў выбраны новым лідэрам брытанскай Кансэрватыўнай партыі пасьля таго, як ягоныя супэрнікі — былы прэмʼер-міністар Борыс Джонсан і лідэр Палаты грамад Пэні Мордант — выбылі з гонкі.

Кароль Вялікай Брытаніі Карл III 25 кастрычніка прызначыў Рышы Сунака прэмʼер-міністрам краіны[11].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads