Рыяна

барбадоская сьпявачка, акторка From Wikipedia, the free encyclopedia

Рыяна
Remove ads

Рыяна (па-ангельску: Rihanna; сапраўднае імя Робін Рыяна Фэнціпа-ангельску: Robyn Rihanna Fenty, нараділася 20 лютага 1988 году, Барбадас) — барбадаская R&B сьпявачка й акторка, якая нарадзілася ў Барбадасе й у 16 гадоў пераехала ў Злучаныя Штаты Амэрыкі, каб пачаць кар’еру сьпявачкі пад кіраўніцтвам прадусара Эвана Роджэрза. Пасьля яна падпісала кантракт з Def Jam Recordings пасьля праслухоўваньня перад Jay-Z, кіраўніком лэйбла ў той час[1].

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...

У 2005 годзе Рыяна выпусьціла сваю дэбютную працу Music of the Sun, якая ўвайшла ў дзясятку найлепшых альбомаў Billboard 200, а сынгл «Pon De Replay» меў посьпех у чарце Billboard Hot 100. Менш чым праз год, сьпявачка выпусціла другі студыйны альбом A Girl Like Me (2006), які дасягнуў свайго максымуму ў найлепшай пяцёрцы альбомнага чарту Billboard, гэтак жа кампазыцыя «SOS» стала першым сынглам Рыяны, якія лідыравалі ў чарце Hot 100. Трэці студыйны альбом Good Girl Gone Bad (2007) уключаў у сябе чатыры гіт-сынглы «Umbrella», «Take a Bow», «Disturbia», «Don't Stop the Music» і атрымаў 9 намінацыяў на Грэмі, выйграўшы ў катэгорыі Найепшае сумеснае выкананьне (вакал/рэп) за песьню «Umbrella» пры ўдзеле рэпэра Jay-Z. Ейны чацьверты студыйны альбом Rated R быў выпушчаны ў лістападзе 2009 году, пяты Loud у 2010 годзе, і шосты Talk That Talk у 2011 годзе.

Remove ads

Дыскаграфія

Студыйныя альбомы

  • 2005: Music of the Sun
  • 2006: A Girl like Me
  • 2007: Good Girl Gone Bad
  • 2009: Rated R
  • 2010: Loud
  • 2011: Talk That Talk
  • 2012: Unapologetic
  • 2015: Anti

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads