Рэзван Марын

румынскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Рэзван Марын
Remove ads

Рэзва́н Мары́н (па-румынску: Răzvan Marin; нар. 23 траўня 1996 году) — румынскі футбаліст, абарончы паўабаронца грэцкага клюбу АЕК і нацыянальнай зборнай Румыніі.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Выхаванец футбольнай школы з Бухарэсту, аднак кар’еру запачаткаваў у канстанцкім клюбе «Вііторул», зьявіўшыся ў матчы Лігі 1 супраць сталічнай «Сьцяўы»[2]. Свайго першага голу ў чэмпіянаце давялося чакаць ажно да 15 сакавіка 2015 году, улучыўшы мяч у браму ЧФР. У далейшым замацаваўся ў галоўным складзе, а таксама вылучаўся прэсай як таленавіты малады футбаліст. 20 студзеня 2017 году далучыўся да бэльгійскага «Стандарду»[3][4]. Хутка стаў адным з важным гульцом каманды. У 2018 годзе на радзіме быў прызнаны футбалістам году[5]. У красавіку 2019 году было аб’яўлена, што Марын улетку прыяднаецца да нідэрляндзкага «Аякса». Сума пагадненьня скалала 12,5 млн эўра. Румын ня даў рады ў новым клюбе, пасьля чаго быў запазычаны з мажлівасьцю выкупу італьянскім клюбам «Кальяры»[6]. Гэтак і сталася ўлетку 2021, то бо італьянцы выклалі за гульца 10 млн эўра. 5 ліпеня 2022 году накіраваўся ў арэнды ў клюб «Эмпалі», які 29 чэрвеня 2023 году выкупіў ягоны кантракт за 5 млн эўра[7].

Міжнародная

У верасьні 2016 году 20-гадовы Марын быў выкліканы ў нацыянальную зборную Румыніі на адборачны матч чэмпіянату сьвету 2018 году супраць зборнай Чарнагорыі[8]. 8 кастрычніка запачаткаваў выступы ў нацыянальнай камандзе, таксама забіўшы гол у выязным матчы супраць зборнай Армэніі (0:5)[9].

Remove ads

Дасягненьні

«Вііторул»:

«Стандард»:

«Аякс»:

  • Уладальнік Супэркубка Нідэрляндаў: 2019

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads