Рэншэльд
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рэншэльд (па-швэдзку: Rehnsköld) — швэдзкі арыстакратычны (графскі) род нямецкага паходжаньня. Заснавальнікам роду быў Гергард Кэвэнбрынк фон Рэнэ (па-нямецку: Gerhard Kewenbringk von Rehne), які нарадзіўся ў 1580-я гады ў Нямеччыне і быў прадстаўніком старажытнага вэстфальскага арыстакратычнага роду. Яго сын Юган Кэвэнбрынк становіцца прыказчыкам маёнткаў Аксэля Левэнгаўпта ў Швэцыі. Два сыны Югана сталі заснавальнікамі двух адгалінаваньняў роду: ад Аксэля Югансана пайшла арыстакратычная галіна Кэвэнбрынк, а Антоні Гансан Кэвэнбрынк быў узьведзены ў шляхту ў 1639 пад прозьвішчам Рэншэльд, а ў 1640 стаў сябрам Швэдзкага Рыцарскага дому пад нумарам 270. Адзін з сыноў Антоні Гансана Рэншэльда, Юган Адольф Рэншэльд стаў дзяржаўным міністрам пры Карле XI, а іншаму — Карлу Густаву — быў нададзены тытул графа пад нумарам 48. Але ўжо ў 1722 гэты арыстакратычны род вымер.
Remove ads
Вядомыя прадстаўнікі роду
- Карл Густаў Рэншэльд (1651—1722) — швэдзкі фэльдмаршал, граф
Вонкавыя спасылкі
- Gabriel Anrep, Svenska adelns Ättar-taflor, volym 3
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads