Арыстакратыя

форма дзяржаўнага ладу From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Арыстакра́тыя (па-грэцку: ἀριστεύς, «шляхта, найшляхетнага паходжаньня» і па-грэцку: κράτος, «улада, дзяржава, магутнасьць») — прывілеяваны кляс грамадзтва, які ў асноўным складаецца з прадстаўнікоў самых высакародных сем’яў, шляхты.

Хуткія факты Формы дзяржавы, Палітычныя рэжымы ...

2) Арыстакратыяй таксама завецца форма дзяржаўнага кіраваньня меньшасьцю шляхецкіх прадстаўнікоў грамадзтва (у адрозьненьне ад аднаасобнага спадчыннага кіраваньня манарха, аднаасобнага выбарнага кіраваньня тырана або дэмакратыі). Дадзеная форма кіраваньня была характэрная для некаторых гарадоў-дзяржаваў антычнасьці (Старажытны Рым, Спарта і г. д.) і для некаторых сярэднявечных рэспублік Эўропы.

Тэрмін уведзены ва ўжываньне антычнымі філёзафамі-ідэалістамі (Платон, Арыстоцель).

Асноўным адрозьненьнем арыстакратыі ад алігархіі зьяўляецца клопат арыстакратыі аб выгодзе ўсёй дзяржавы, а не выключна аб выгодзе ўласнага кляса, што падобна адрозьненьню паміж манархіяй і тыраніяй.

Remove ads

Глядзіце таксама

  • Quod licet Iovi, non licet bovi
  • Noblesse oblige

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads