Рэплеўскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Ваўкавыскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рэ́плеўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ваўкавыскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Рэпля.
Гісторыя
12 кастрычніка 1940 году створаны ў складзе Ваўкавыскага раёну Беластоцкай вобласьці (з 20 верасьня 1944 году — Гарадзенскай) вобласьці БССР[1]. 16 ліпеня 1954 году да сельсавету далучаная тэрыторыя скасаванага Бурнеўскага сельсавету[2], 2 сьнежня 1961 году — частка скасаванага Дзятлавіцкага сельсавету (вёскі Агароднікі, Бойдаты, Мількаўцы)[3]. 27 траўня 1965 году вёскі Агароднікі, Бойдаты і Мількаўцы перададзеныя ў склад Роскага пасялковага савету.
18 кастрычніка 2013 году сельсавет ліквідаваны, усе населеныя пункты — Бурнева, Ганасаўцы, Грыбаўцы, Духаўляны, Марцянаўцы, Мештуны, Навасады, Навасёлкі, Навікі, Пачуйкі, Петрашэўцы, Рэпля, Сугакі — перададзеныя ў склад Вярэйкаўскага сельсавету[4].
Remove ads
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавету паводле перапісу 2009 году — 1053 чалавекі[5], зь іх 52,9 % — палякі, 44,7 % — беларусы, 1,5 % — расейцы[6].
Населеныя пункты
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads