Рэпля
вёска ў Ваўкавыскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рэ́пля[1] — вёска ў Беларусі, каля раці Верацёйкі. Уваходзіць у склад Вярэйкаўскага сельсавету Ваўкавыскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 509 чал. Знаходзіцца за 40 км на паўночных захад ад Ваўкавыску, за 15 км ад чыгуначнай станцыі Рось, каля аўтамабільнай дарогі Масты — Вялікая Бераставіца.
Рэпля — даўняе мястэчка гістарычнай Ваўкавышчыны (частка Наваградчыны).
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Упершыню Рэпля ўпамінаецца ў XVI стагодзьдзі. З 1558 году ёй валодалі Станіслаў Адахоўскі, Мікалай Ясенскі, Іван Карп, Масальскіх, у 1620-я гады перайшла да Сцыпіёнаў, пазьней Юрыя Валовіча.
На 1690 год у Рэплі было 12 двароў, дзеяў касьцёл, працавалі карчма і млын.
Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Рэпля апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Ваўкавыскім павеце Гарадзенскай губэрні. На 1796 год існавалі аднайменныя фальварак і прыватнае мястэчка ў валоданьні Юзэфа Завадзкага. На 1836 год існавалі прыватны і духоўны фальварак пад назвай Рэплі, дзе было 3 двары, дзеяў касьцёл.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Рэплю занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Рэпля абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР[2]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Рэпля апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Ваўкавыскім павеце Беластоцкага ваяводзтва.
У 1939 годзе Рэпля ўвайшла ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стала цэнтрам сельсавету. На 2001 год тут было 184 двары, на 1 студзеня 2004 году — 177. У 2000-я гады Рэпля атрымала афіцыйны статус «аграгарадку». 18 кастрычніка 2013 году ў зьвязку зь ліквідацыяй Рэплеўскага сельсавету вёску перадалі ў склад Вярэйкаўскага сельсавету[3].
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
- XIX стагодзьдзе: 1836 год — 53 чал.
- XX стагодзьдзе: 1914 год — 107 чал.; 1999 год — 469 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2001 год — 529 чал.[4]; 1 студзеня 2004 году — 498 чал.; 1 студзеня 2007 году — 582 чал.; 2010 год — 509 чал..
Інфраструктура
У Рэплі працуюць сярэдняя і музычная школы, дашкольная ўстанова, дом культуры, пошта.
Турыстычная інфармацыя
Славутасьці
- Капліца-пахавальня (пачатак XX ст.)
- Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі (пачатак XX ст.)
Страчаная спадчына
- Касьцёл (1732[5], разабраны ў 1900-я)
Галерэя
- Краявіды Рэплі
- Касьцёл, брама
- Касьцёл, інтэр’ер
- Касьцёл, алтар
- Капліца-пахавальня
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads