Вярэйкаўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Ваўкавыскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вярэ́йкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ваўкавыскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Вярэйкі.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

12 кастрычніка 1940 году створаны ў складзе Ваўкавыскага раёну Беластоцкай вобласьці (з 20 верасьня 1944 году — Гарадзенскай) вобласьці БССР[1].

16 ліпеня 1954 году да сельсавету далучаная тэрыторыя скасаванага Дзявяткаўскага сельсавету[2]. 25 верасьня 2003 году ў склад Субацкага сельсавету перададзеныя 11 населеных пунктаў (Гоцевічы, Жынаўцы, Занцавічы, Зубаўшчына, Курапаты, Пожаркі, Славікі, Цярэшкі, Чырвоны Груд, Шніпава, Шулейкі)[3]. 18 кастрычніка 2013 году ў склад сельсавету перададзеныя ўсе населеныя пункты — Бурнева, Ганасаўцы, Грыбаўцы, Духаўляны, Марцянаўцы, Мештуны, Навасады, Навасёлкі, Навікі, Пачуйкі, Петрашэўцы, Рэпля, Сугакі — ліквідаванага Рэплеўскага сельсавету[4].

29 траўня 2018 году ліквідаваныя вёскі Зборы і Яцкова[5].

Remove ads

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавету паводле перапісу 2009 году — 1553 чалавекі[6], зь іх 64,7 % — беларусы, 30,8 % — палякі, 3,0 % — расейцы[7].

Населеныя пункты

  • 1 студзеня 1947 году — 16[8]
  • 1 студзеня 1974 году — 29[9]
  • 1 студзеня 1981 году — 29[10]
  • 1 студзеня 1986 году — 29[11]

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads